3 снежня – Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Здаровы і аздароўлены ў хрысціянскім сэнсе – не той, хто валодае пэўным наборам фізічных і разумовых здольнасцяў,але той, у каго ёсць сілы прыняць сваё жыццё такім, якое яно ёсць.
У 1982 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Сусветную праграму дзеянняў у дачыненні да інвалідаў. Час з 1983 года па 1992 год быў абвешчаны «Дзесяцігоддзем інвалідаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый». ААН праводзіла такое дзесяцігоддзе дзеля павышэння інфармаванасці насельніцтва пра праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пра тое, што ім павінны быць дадзены роўныя правы з астатнімі ўдзельнікамі грамадства. Калі надышоў 1992 год (апошні год дзесяцігоддзя), Генеральная Асамблея ААН абвясціла трэці снежаньскі дзень Міжнародным днём інвалідаў.У нашай краіне ў тым жа годзе ён быў абвешчаны Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
«Я маю права!»: «Карытас» арганізаваў навучальную экскурсію для школьнікаў
У сучасным свеце падлеткі і школьнікі вельмі часта выкарыстоўваюць выраз “Маю права!”. Але не кожны з іх у поўні асэнсоўвае, якое значэнне ён мае. Таму, 20 лістапада 2014 года для дзяцей з розных школ мікрараёна “Серабранка” і 15 выхаванцаў Дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай ўстановы адукацыі “Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска” Дабрачыннай арганізацыяй “Карытас” сумесна з прадстаўнікамі Гарадскога Грамадскага з'яднання па папярэджанні жорсткага звароту з дзецьмі «Дзеці – не для насілення» і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь была арганізавана інтэрактыўная навучальная экскурсія на трамваі “Я маю права!”.
Дату выбралі невыпадкова: менавіта ў гэты дзень, 25 год таму, была падпісана “Канвенцыя ААН пра правы дзіцяці”. “Канвенцыя” — гэта міжнародны прававы дакумент, які вызначае правы дзяцей у дзяржавах-удзельніках. Канвенцыя пра правы дзіцяці з'яўляецца першым і асноўным міжнародна-прававым дакументам абавязковага характару, прысвечаным шырокаму спектру праў дзіцяці.
Сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі
12 лістапада ў офісе “Нацыянальнага Карытас” адбылася сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па кірунках дзейнасці, у якіх арганізацыя “Карытас” магла бы супрацоўнічаць з ААН у Беларусі.
Беручы да ўвагі агучаныя з боку прадстаўніка ААН у Беларусі спадара Санака Самарасінха на сустрэчы з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла, якая адбылася 30 кастрычніка гэтага года, тэмы і абмеркаваўшы дзейнасці арганізацыі, удзельнікі “Рады Карытас” вызначылі 3 галоўныя тэмы, якія ў будучым будуць агучаны ў прадстаўніцтве ААН, як прапановы да супрацоўніцтва. Імі сталі: барацьба са СНІДам, анказахворваннямі , дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, клопат аб бежанцах, асабліва з Украіны, гандаль людзьмі.
Менавіта гэтыя тэмы стануць падмуркам для пачатку плённага шырокамаштабнага супрацоўніцтва паміж "Карытас" і ААН у межах сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
"Павышэнне эфэктыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства ". Рэспубліканскі семінар для дзяржаўных і грамадскіх арганізацый
29 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў адпаведнасці з планам працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім каардынацыйным планам на 2014 год адбыўся другі этап рэспубліканскага семінара "Павышэнне эфэктыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства ". Адным з арганізатараў дадзенага мерапрыемтсва выступіла Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” ККББ.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.