Карытас Мінска-Магілеўскай Архідыяцэзіі заклікае да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі, у межах якой збіраюцца прадукты харчавання ў герметычных упакоўках і з тэрмінам дзеяння не менш за год.
Акцыя пройдзе пад назвай «Кіло. Бутэлька. Шклянка»
Кіло — любыя сыпучыя прадукты: крупы, макароны, цукар і г.д.
Бутэлька — сланечнікавы, аліўкавы алей і інш., сокі, сіропы і г.д.
Шклянка — любыя кансервы.
УВАГА! бутэлькіі шклянкі НЕ павінны быць шклянымі.
Прадукты можна прынесці і скласці ў спецыяльныя кантэйнеры з наклейкай Caritas Minsk з 28.04.2014 па 05.05.2014 г. уключна па наступных адрасах:
Чырвоны касцёл — парафія Св.Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 15)
Кальварыя — парафія Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1)
Бараўляны — парафія НПМ Успамогі Хрысціянаў (г.п. Бараўляны, вул. Якубава, 30-409
Лошыца — парафія Маці Божай Ружанцовай (вул. Гашкевіча, 1)
Ангарская — парафія Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6/1)
Вітаецца, калі хтосьці (пробашч парафіі, актыўныя валанцёры, і інш.) захоча далучыцца да акцыі па-за Мінскам.
Сабраныя прадукты будуць размеркаваны паміж:
Дзецьмі хворымі анкалагічнымі захворваннямі, якія пражываюць на тэрыторыі Карытас са сваімі мамамі;
Сацыяльнымі цэнтрамі, куды прыходзяць дзеці з праблемных сем'яў, якія не маюць магчымасці сілкавацца дома;
Сацыяльнымі цэнтрамі, куды прыходзяць людзі з інваліднасцю, якія вучацца самастойна гатаваць сабе ежу;
Адзінокімі людзьмі сталага ўзросту;
Іншымі галоднымі і патрабуючымі.
Па усіх пытаннях звяртацца па тэл.:
+375 29 5510619 — кс. Аляксандр Фаміных;
+375 29 7677375 — Яна