Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі запрашае неабыякавых фатографаў і візажыстаў прыняць удзел у дабрачынным фотапраекце «Асаблівая зімовая казка».
У рамках інтэграцыйнага праекта «Разам» будзе арганізавана зімовая фотасесія для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў.
Дзеці з інтэграцыйнага праекта «Разам» - гэта маленькія выхаванцы дашкольнай групы «Карытас» для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА «Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна".
У фотапраекце возьмуць удзел ад 6 да 9 сем'яў.
Арганізатары будуць вельмі рады, калі адгукнуцца людзі, якія займаюцца фотадрукам, каб надрукаваць фота ў падарунак сем'ям.
Не згубіце шанец стаць сапраўднымі чараўнікамі, падарыўшы "Асаблівую зімовую казку!" сем'ям, якім яна так патрэбна!