18-19 кастрычніка 2016 года ў г. Магілёве адбылася міжнародная канферэнцыя «Быць бацькамі!». Арганізатарам канферэнцыі выступіла міжнародная грамадская арганізацыя «SOS-Дзіцячыя вёскі» у партнёрстве з Упраўленнем адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», «SOS-дзіцячыя вёскі Магілёў». Канферэнцыя была арганізавана ў рамках дзейнасці праекта «Школа бацькоў», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
У канферэнцыі прынялі ўдзел 150 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Нідэрландаў.
У ходзе канферэнцыі абмеркаванне вялося па трох асноўных тэмах: прасоўванне пазітыўнага бацькоўства ў Беларусі; актуальныя праблемы сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; пытанні суправаджэння і аказання дапамогі і падтрымкі розных катэгорый сем'яў, у тым ліку і замяшчаючых.
Удзельнікі азнаёміліся з сучасным беларускім і замежным вопытам, абмяняліся думкамі і тэхналогіямі, абмеркавалі прыклады сацыяльных інавацый, актуальныя падыходы ў галіне сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Вялікае значэнне надавалася стварэнню ўмоў для міжсектарнага супрацоўніцтва, а таксама дзяржаўнага і прыватнага партнёрства ў пытаннях аховы дзяцінства.