20 жніўня адбылася паездка валанцёраў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў вёску Багданава (Мінская вобласць, Валожынскі р-н).
Валанцёры на чале з дырэктарам архідыяцэзіяльнага “Карытас” бр. Андрэем Жылевічам OFMCap наведалі сястру Алену Дварэцкую – каталіцкую манахіню, якая выхоўвае 9 прыёмных дзяцей.
У кожнага з дзяцей свая гісторыя, як ён апынуўся тут. Кагосьці сястра Алена знайшла на вуліцы, хтосьці прыйшоў сам. Бацькі большасці гэтых дзяцей звязалі сваё жыццё з алкаголем.
Але галоўнае, што зараз гэтыя дзеці жывуць адзінай дружнай сям’ёй і зараджаюць пазітывам і аптымізмам усіх, хто наведваецца да іх у госці. Тут не засумуеш: куры, трусы, шесць кошак і вялікая аўчарка. Дзеці даглядаюць жывёлаў, дапамагаюць вырошчваць гародніну – бо пракарміць такую вялікую сям'ю без натуральнай гаспадаркі практычна немагчыма.
Валанцёры Мінска-Магілёўскага “Карытас” прывезлі дзецям падарункі, дапамаглі на агародзе і ў іншых надзённых справах, а таксама паўдзельнічалі ў св. Эўхарыстыі ў касцёле св. Міхала Арханёла.