Прадстаўнікі «Карытас» Беларусь прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе «Renovabis», які ў гэтым годзе быў прысвечаны тэме «Сведкі Евангелля - афармляльнікі свету. Да ролі манаскіх ордэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».
Да ўдзельнікаў кангрэса было зачытана прывітальнае слова Папы Францішка, Канцлера Германіі Ангелы Меркель, а таксама Старшыні праваслаўнага епіскапату Германіі Мітрапаліта Аўгусціна.
Падчас круглых сталоў абмяркоўвалася роля манаскіх супольнасцяў у развіцці адукацыі, дапамога ахвярам гандлю людзьмі, крызіс у манастве, дапамога бежанцам як харызма манаскіх супольнасцяў, пасланне манаскага жыцця ў Праваслаўнай Царкве і інш.
«Renovabis» - гэта акцыя салідарнасці нямецкіх католікаў з народамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дабрачынная арганізацыя «Renovabis» была заснавана ў сакавіку 1993 года Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Германіі па ініцыятыве Цэнтральнага камітэта нямецкіх католікаў.
«Renovabis» аказвае падтрымку сваім партнёрам у пастырскім, сацыяльным і грамадскім служэнні. За апошнія 20 гадоў арганізацыя аказала дапамогу ў ажыццяўленні больш за 19 500 праектаў у 29 краінах Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы.