26 красавіка, сярод валанцёраў гродзенскага "Карытас" праводзіўся Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таму што роўна 30 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, у ходзе эксперыменту на чацвёртым энергаблоку з-за памылкі абслуговага персаналу і тэхнічных асаблівасцяў рэактара адбыўся цеплавы выбух. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной у гісторыі атамнай энергетыкі.
Валанцёры сабраліся для таго, каб разам памаліцца за ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў радыяцыйнай аварыі, а таксама больш даведацца пра саму аварыю на ЧАЭС і яе наступствах.
Сустрэча пачалася праглядам дакументальнага фільма пра тое, што адбывалася на Чарнобыльскай АЭС у дзень трагедыі. Фільм аказаў на валанцёраў вялікае ўражанне і выклікаў мноства эмоцый. Пасля прагляду фільма праводзіўся круглы стол, падчас якога гаварылася аб наступствах аварыі, мерах ліквідацыі гэтых наступстваў, а таксама аб паляпшэнні стану навакольнага асяроддзя ў сучасным свеце. Далей удзельнікі Дня Памяці адправіліся на св. Імшу ў Кафедральны Касцёл, каб разам памаліцца ў інтэнцыі ліквідатараў наступстваў і ахвяр аварыі на ЧАЭС.
Потым за гарбатай валанцёры дзяліліся ўражаннямі аб прагледжаным фільме і дакладзе, прысвечаным наступствам аварыі.
Правядзенне падобнага роду Дзён Памяці вельмі актуальна. Бо гэта вельмі важна: памятаць і аналізаваць гістарычныя падзеі, такія як аварыя на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, каб не паўтараць памылак мінулага і прадухіліць у далейшым глабальныя экалагічныя катастрофы.
Тэкст Марыя Янкевіч
Фота Алег Гарбачоў