4 сакавіка ва ланцёры «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Валанцёры «Карытас» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Маладыя людзі дарылі свае ўсмешкі і жывыя адносіны, якіх часам так не хапае жыхарам гэтай установы.
Святочным канцэртам жыхароў на працягу гадзіны парадаваў музычны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты», які падараваў слухачам не толькі ўсмешкі і задорны настрой, але і выкананне любімых спеваў.
Гледачы атрымалі масу станоўчых эмоцый і душэўны патэнцыял на доўгі час, калі ўлічыць і тое, што канцэрт адбыўся напярэдадні жаночага свята.
Антаніна Палінская, caritas-vitebsk.by