Сустрэча традыцыйна распачалася Св.Імшой у катэдральным Касцёл св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры накіраваліся ў галоўны офіс "Карытас” Гродна.

На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага "Карытас" ксёндз Віталій Дабраловіч. 

Перад дзяленнем аплаткай ксёндз Віталій нагадаў прысутным аб важных якасцях валанцёра: "Нягледзячы на тое, што свята Нараджэння Хрыста ўжо прайшло, мы заўсёды павінны памятаць, што Езус нарадзіўся дзеля таго, каб несці ў свет святло, любоў, дабро і памяркоўнасць. Менавіта памяркоўнасць з'яўляецца адным з галоўных якасцяў валанцёра, бо людзі, з якімі звязана наша дзейнасць, бываюць рознымі, але ўсе яны заслугоўваюць любові, разумення і дапамогі. Давайце будзем сваёй памяркоўнасцю і добрымі ўчынкамі праяўляць сваю веру і даваць людзям штуршок да пераменаў у сваім жыцці.”

          

Пасля дзялення аплаткай удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі розныя пытанні наконт валанцёрскай дзейнасці, распавядалі гісторыі, жартавалі, смяяліся і проста прыемна праводзілі час.

Марыя Янкевіч, фота Алег Гарбачоў

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы