Навіны

Адбылася відэаканферэнцыя з замежнымі партнёрамі ў межах рэалізацыі праекта "YES!"

У межах рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» адбылася відэаканферэнцыя рады Карытас Беларусь (разам з бухгалтарамі і кіроўцам праекта Наталляй Глухоўчэнка) з партнёрамі з Рэнавабіс Ангелікай Шмэйлінг і Карытас Аўстрыя Зігрыд Шпіндэльбек.

Напачатку сустрэчы Наталля Глухоўчэнка дакладна паведаміла аб тым, якая праца ўжо зроблена: налажаны кантакты з партнёрамі ў Беларусі, вызначаны месцы, дзе будуць размешчаны хабы, дамовіліся з трэнерамі і кансультантамі, якія ў хуткім часе ўключацца ў праект, каб навучыць моладзь пераўтвараць свае ідэі ў працу жыцця, а таксама атрымовываць з гэтага не толькі асалоду, але і зарабляць грошы.

Падрабязней...

Карытас Мінск рыхтуецца да паездак па медыцынскіх і сацыяльных установах

Карытас Мінск рыхтуецца да паездак па медыцынскіх і сацыяльных установах, а таксама да наведвання патрабуючых сем'яў і людзей з інваліднасцю.
“Будзем развозіць сродкі індывідуальнай абароны, мыйныя і дэзінфікуючыя сродкі, наборы прадуктаў харчавання.
У пятніцу ў Дзіцячы цэнтр "Caritas" давязуць астатні груз медыцынскіх сродкаў, а ўчора мы часткова скончылі камплектаваць усё неабходнае, што ёсць на сённяшні дзень.
Вялікі дзякуй валанцёрам "Caritas" і моладзі парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску за своечасовую дапамогу! Без вас так хутка мы б не справіліся!» - паведамляецца на старонцы сацыяльных сетак Карытас Мінск.

Падрабязней...

Карытас Віцебск працягвае аказваць дапамогу!

Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае дапамагаць патрабуючым у абліччы эпідэміі. Падчас дабрачыннай акцыі, арганізаванай пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Карытас Лінц (Аўстрыя), усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі атрымалі антысептыкі (усяго 1500 штук), а таксама маскі, рэспіратары і пальчаткі. Вышэйпералічаныя сродкі супрацьвіруснай абароны будуць выкарыстаныя для стварэння як мага больш бяспечных умоваў у  парафіях і святынях.

Caritas Europa абрала Майкла Ландаў сваім новым прэзідэнтам падчас штогадовай Генеральнай асамблеі

Учора праходзіла Рэгіянальная Канферэнцыя Caritas Europa, якая, на жаль, у гэтым годзе адбылася віртуальна. Арганізацыі-удзельніцы з усёй Еўропы сабраліся ў Інтэрнэце, каб ацаніць працу сеткі ў мінулым годзе, абмеркаваць планы на будучы год і абраць новага прэзідэнта Карытас Еўропа.

Caritas Europa абрала Майкла Ландаў сваім новым прэзідэнтам падчас штогадовай Генеральнай асамблеі. Ландаў з'яўляецца прэзідэнтам Карытас Аўстрыя, адным з 49 членаў Карытас Еўропа. Спадар Ландаў таксама з'яўляецца дырэктарам Карытас Вена. Ён перакананы, што кожны з нас мае сілу і волю змяніць грамадства да лепшага. За самаадданасць працы ён быў узнагароджаны Залатым ордэнам Пашаны Венскай правінцыі і Залатым ордэнам Пашаны за заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай. Жадаем поспехаў на новай пасадзе.

Вялікі дзякуй, нашы юныя майстры!



Карытас Беларусь яшчэ раз выказвае словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам конкурсу малюнкаў!!!
Нашы юныя майстры закранулі сэрцы кожнага з нас!
Мы віншуем вас! І перадаём памятныя падарункі!
Вялікі вам дзякуй!
Кожны атрымае падарунак ад Карытас Беларусь, а тыя, хто набраў больш галасоў – яшчэ і салодкія гасцінцы!

Падрабязней...

Мы ганарымся нашымі валанцёрамі!


Мы ганарымся нашымі валанцёрамі! Нават у гэты цяжкі і небяспечны для ўсіх наш час, яны не перастаюць клапаціцца аб бліжніх. Андрей Коробов разам с маці і трыма братамі захварэлі на каронавірус і амаль месяц правялі ў бальніцы. І як толькі хвароба была пераможана, Андрэй з сям'ёй адправіўся ў ГУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій", каб здаць кроў.

Калі чалавек перанёс каронавірус, у яго крыві выпрацоўваюцца антыцелы. Гэта значыць, што ён можа стаць донарам імуннай плазмы і, калі пацыенту з каронавірусам ўліць плазму з крывёй чалавека, які ўжо перахварэў, лічыцца, што з антыцеламі яму перадаецца і пасіўны імунітэт. Гэта можа паскорыць працэс выздараўлення.

Моцнага здароўя табе і тваёй сям'і, Андрэй! Верым, што твая кроў камусьці дапаможа як мага хутчэй справіцца з хваробай!

Удзельнікі праекта атрымалі сродкі асабістай гігіены і ахоўныя маскі

Праект “Сувязь пакаленняў” (які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”) рэалізуецца з красавіка 2019 года. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца зніжэнне сацыяльнай ізаляванасці былых ахвяр нацызму і іншых катэгорый пажылых людзей ваеннага пакалення, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праз наведванне валанцёрамі іх дамоў і арганізацыю сумеснага вольнага часу разам з прадстаўнікамі малодшых пакаленняў.

Падрабязней...

Карытас Мінск заклікае дапамагчы!

"Дарагія, з ВАШАЙ ДАПАМОГАЙ на сённяшні дзень (09.05) на пляцоўцы MolaMola мы сабралі 3 610 BYN. з 5 000 BYN. у падтрымку людзей без пэўнага месца жыхарства ў перыяд эпідэміі каранавіруса.
На частку сабранай сумы (1156 BYN) у чацвер мы закупілі прадукты харчавання для гатавання ежы бяздомным - дастаўка штодзённых абедаў у Дом начнога знаходжання ў Мінску будзе працягвацца.
Нам засталося сабраць 1390 BYN. і мы просім вас дапамагчы нам гэта ажыццявіць.

Падрабязней...

Віншаванне з днём асягнення супакою і заканчэння Другой сусветнай вайны

«На вайне не можа быць пераможцаў» (Чемберлен).

"Шаноўныя ветэраны Другой сусветнай вайны! Вы - сведкі пралітай крыві і не памернага кошту ў абароне зямлі, на якой жылі вашыя продкі, зямлі, дзе вы хацелі пабудаваць мірнае неба над сваёй галавой. Сёння мы разам з вамі хочам святкаваць дзень, калі надышоў час супакою ад праліцця крыві простых людзей, час магчымасці будаваць лепшую будучыню. За гэта вам вялікі дзякуй.


Дарагія “дзеці” Другой сусветнай вайны, вы сёння прыпамінаеце той балючы час страты сваіх родных і блізкіх, а хтосьці з вас павінен быў у дзіцячым узросце бараніць сваю бацькаўшчыну ад ворагаў. Дзякуй вам за тыя горкія ўспаміны, але такія важныя для нас, як навучанне акрысленнае ў некалькі словах – жывіце так, каб вырашаць усе справы без праліцця крыві.


Віншую вас з днём асягнення супакою і заканчэння Другой сусветнай вайны. Божага благаслаўлення і патрэбных вам ласк на час перажывання святаў. А для загінаўшых падчас вайны - вечнае спачыванне і святло няхай ім свеціць".
Кс. Віталій Дабраловіч

Карытас Беларусь: "Дзеці падрыхтавалі малюнкі і прысвяцілі іх Дню Перамогі".

У межах праекта "Сувязь пакаленняў", які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску дзеці падчас наведвання Нядзельнай школы падрыхтавалі малюнкі, прысвечаныя дню Перамогі.

Мы прапанавалі правесці галасаванне, каб змагчы ўзнагародзіць аўтараў, малюнкі якіх набяруць больш увагі. Пераможцы будудзь вызначаны шляхам галасавання ў сацыяльных сетках Карытас Беларусь (“Одноклассники”, “Вк”, “Инстраграмм”. Па выніках набраных “лайкаў” будзуць вызначаны 1, 2 і 3 месцы.
Падрабязна пра ўмовы галасавання можна даведацца на старонках сацыяльных сетах.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы