Навіны

Велікодныя віншаванні дырэктара Caritas Беларусь кс. Вiталiя Дабраловіча



Благаслаўленне Бога для кожнага, хто спазнае праўду вялікага дару жыцця ў змёртвыхпаўсталым Езусе Хрысце!

Дарагія браты і сёстры! Кожны з нас сёння нясе ў сваім сэрцы розныя пачуцці. Гэты год асаблівым чынам адбіваецца ў кожным чалавеку. Перажываем страх, няпэўнасць, смутак і страты. Аднак гэтыя пачуцці не могуць дазволіць нам загубіць надзею і радасць, любоў і веру. Зачыняючы дзверы ад небяспекі каронавіруса, мы не можам зачыняць дзверы ад пачуцця ўзаемнай адказнасці і духу альтруізма. Не можам дазволіць знікнуць усмешкам на нашых тварах і адчыненым сэрцам, поўным любові. Мы тыя, хто паверыў словам Езуса Хрыста: “Каб кожны, хто бачыць Сына і верыць ў Яго, меў жыццё вечнае”. (Ян 6,40).

У моцы навучання Езуса да поўні надзеі і вялікай любові на час выпрабаванняў пандэміі няхай дэвізам нашага жыцця будуць словы псальма: “Нават праходзячы далінаю ценю смяротнага, не буду баяцца напасці, бо Ты са мною.” (пар. Пс 23,4).

Дарагія сябры! У духу добрага сэрца і любові жадаю вам моцнага пачуцця прысутнасці змёртвыхпаўсталага Езуса Хрыста. Зычу таксама духу адвагі і пэўнасці ў заўтрашнім дню, духу любові і надзеі на вялікую ласку Бога.

Сёння мы ўсклікаем усім хрысціянскім светам – Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Z okazji Swiat Wielkanocnych, zycze wszelkich lask Bozych, pogodnych, zdrowych swiat i pomyslnosci w zyciu osobistym.

Celebrate this Easter with a heart filled with love and peace. Have a blessed and wonderful Easter!

Wir wünschen Ihnen frohe Ostern!

Супрацоўнікі Карытас выказваюць самыя шчырыя і добрыя словы ў сувязі з Міжнародным днём вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў



Шаноўныя бацькі, бабулі і дзядулі!  Супрацоўнікі Карытас выказваюць  самыя шчырыя і добрыя словы ў сувязі з Міжнародным днём вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і віншаванні з надыходзячым днём 75-годдзя заканчэння  Другой сусветнай вайны.
На жаль, у такі складаны час мы не можам вас абняць і яшчэ раз выказаць вам словы ўдзячнасці. Мы вельмі клапоцімся аб вас, каб жах каронавірусу не прыйшоў у вашу хату. Але вы заўсёды павінны ведаць, што вашы подзвігі заўсёды ўсплываюць у нашых думках, калі мы думаем аб вас. Мы бясконца ўдзячны вам! Мы ганарымся вамі! Мы бяром з вашай моцы, мудрасці і жыццёвага вопыту прыклад! Дзякуй вам за ўсё!

Нацыянальны Карытас рэалізуе праект "Сувязь пакаленняў" пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”.

Падрабязней...

Caritas Беларусь працягвае аказваць дапамогу і падтрымку найбольш патрабуючай групе насельніцтва ў цяперашняй складанай сітуацыі, звязанай з пандэміяй каронавіруса

Caritas Беларусь працягвае аказваць дапамогу і падтрымку найбольш патрабуючай групе насельніцтва ў цяперашняй складанай сітуацыі, звязанай з пандэміяй каронавіруса.

У сувязі з гэтым Карытас Пінск клапоціцца аб найбольш ўразлівай катэгорыі грамадзян - пенсіянеры, шматдзетныя семьі, людзі з інваліднасцю. Аказваецца дапамога ў межах праекта “Зімовая дапамога” – дапамога прадуктамі харчавання і сродкамі першай неабходнасці. Валанцёры працягваюць працу па збору інфармацыі аб патрабуючых, а таксама непасрэдна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў, якія пачаліся ўжо на гэтым тыдні.

Падрабязней...

Валанцёры працягваюць сваю працу

Нягледзячы на тое, што адбываецца, нашы валанцёры працягваюць дапамагаць і рабіць жыццё тых, хто ў гэтым асабліва патрабуецца, лепшым. Дзякуй ім вялікі!
Даша Іваноўская, 17 год, валанцёр у інтэграцыйнай святліцы Caritas для дзяцей у Глыбокім:
“Я вельмі люблю дапамагаць людзям, прыносіць ім радасць. І мне робіцца вельмі цёпла на душы, калі я бачу, што дапамагла камусьці, нават калі гэта дапамога зусім не вялікая.
Божыя планы склаліся так, што я стала валанцёрам у Святліцы, якая аказалася маёй другой маленькай сям’ёй.
Дапамагаючы ў Святліцы, я не толькі вучу дзяцей чаму-небудзь, але і сама бяру з іх прыклад у многіх выпадках, напрыклад, як можна заставацца вясёлым і ўсмешлівым нягледзячы на любыя праблемы.

Падрабязней...

Праект "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі»

Вам ад 18 да 35 гадоў? І ў вас ёсць бізнес-ідэя? Не адступайцеся ад яе! Думайце пра яе кожны дзень! Ўсё магчыма! А ў хуткім часе мы раскажам вам пра магчымасць рэалізацыі вашай бізнес-ідэі. Але пакуль Вы ў яе не паверыце, нашай камандзе будзе складана дапамагчы вам. Давайце разам! Усё атрымаецца!

Падрабязней...

Што значыць быць валанцёрам?

Марыя Барыла, 17 год, валанцёр у інтэграцыйнай святліцы для дзяцей пры парафіяльным Карытас у Глыбокім.
“Біблія вучыць нас, каб мы любілі бліжняга свайго, як самога сябе. Гэта азначае, што трэба рабіць добрыя справы для іншых, быць міласэрным, дапамагаць, часам ахвяраваць сябе, свой час або сілы. І калі чалавек ахвяруе штосьці дзеля іншага, - значыць, ён любіць.

Падрабязней...

У Бабруйску прайшла акцыя "Твары дабро"

З 8 па 15 сакавіка ў Бабруйску ў межах праекта "Сувязь пакаленняў", які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”, прайшла акцыя «Твары дабро», падчас якой дапамогу атрымалі 38 чалавек ваеннага пакалення.

Падрабязней...

Неабходна дапамагчы бабулям і дзядулям разабрацца ў новых тэхналогіях!

У рамках праекта "Навучэнне кампутарнай адукаванасці сталых людзей" мы ўжо правялі трэнінг «Навучанне працы на кампутары і смартфоне, выкарыстанне сацыяльных сетак для сталых людзей" і запланавалі правядзенне яшчэ дзевяці!
Чаму мы лічым, што гэтыя сустрэчы і навучэнне карыснае?
Давайце паразважаем разам)
Па-першае, як бы хто не ставіўся да кампутарных тэхналогій, 21 стагоддзе… І яны глыбока ўвайшлі ў наша жыццё.
Па-другое, выкарыстанне кампутара і сматрфона – гэта зручна. І ў нейкім сэнсе танней… Напрыклад, калі нашы родныя адправіліся ў вандроўку ў ЗША… Патэлефанаваць будзе не вельмі танна. А зараз праз скайп, або вайбер (ці іншым чынам) можно не толькі пачуць голас, але і выкарастаць відэа-сувязь.
У трэціх, глядзець кіно, шукаць неабходную інфармацыю, чытаць навіны… Ужо не трэба чакаць паштальёна з газетай, або спяшацца пасля працы на пачатак перадачы навін. Цяпер усё гэта можна атрымаць у рэжыме “тут і зараз”, неабходна толькі мець інтэрнэт.
Гэты спіс можна працягваць бясконца… Заказываць талончык да лекара, купляць рэчы праз інтэрнэт-крамы, даведвацца па навігатару аб зручным накірунку… Колькі карысці!
І мы спадзяёмся, што бабулям і дзядулям неабходна дапамагчы разабрацца ў гэтых усіх новых тэхналогіях, каб зрабіць іх жыццё больш зручным!)

У Вілейцы прайшоў трэнінг "Навучэнне працы на кампутары і смартфоне, выкарыстанне сацыяльных сетак для сталых людзей"

У рамках праекта "Навучэнне кампутарнай адукаванасці сталых людзей" у Вілейцы прайшоў трэнінг «Навучанне працы на кампутары і смартфоне, выкарыстанне сацыяльных сетак для сталых людзей". Сумесна з арганізатарам трэнінгу, Карытас, перад слухачамі выступілі і супрацоўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”. 

Падрабязней...

Віншаванне дырэктара Caritas Беларусь кс. Віталія Дабраловіча з нагоды юбілею

"Калі шукаеш прастору для добрых спраў, якія ідуць з глыбіні сэрца, то скіроўваеш свой погляд на тых, каму патрэбныя твая любоў і цеплыня, міласэрнасць і добрыя ўчынкі. Гэта праца, якая праяўляецца ў бясконцым служэнні людзям у розных патрэбах, а асабліва ў дапамозе бедным і хворым.

Так чыніць Caritas ад самага пачатку свайго існавання. Змяняюцца людзі, змяняюцца законы, ствараюцца новыя сучасныя ініцыятывы ў галіне дабрачыннасці, а сэнс нашага паклікання – служыць, наследуючы Хрыста, -- застаецца нязменным.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы