"Калі шукаеш прастору для добрых спраў, якія ідуць з глыбіні сэрца, то скіроўваеш свой погляд на тых, каму патрэбныя твая любоў і цеплыня, міласэрнасць і добрыя ўчынкі. Гэта праца, якая праяўляецца ў бясконцым служэнні людзям у розных патрэбах, а асабліва ў дапамозе бедным і хворым.
Так чыніць Caritas ад самага пачатку свайго існавання. Змяняюцца людзі, змяняюцца законы, ствараюцца новыя сучасныя ініцыятывы ў галіне дабрачыннасці, а сэнс нашага паклікання – служыць, наследуючы Хрыста, -- застаецца нязменным.
Дарагія супрацоўнікі і валанцёры! 20 год працы ад моманту рэгістрацыі Релігійнай Місіі Дабрачыннага Таварыства Карытас Віцебскай дыяцэзіі -- гэта маленькі крок у параўнанні з гісторыяй міласэрнасці ў духу служэння Касцёла. Але падчас 20-гадовай дзейнасці Caritas Віцебск было здзейснена шмат розных праектаў, у выніку якіх дзясяткі тысяч людзей атрымалі матэрыяльную дапамогу. Гэтае дасягненне лёгка аблічыць у фінансавым аспекце. Але духоўную працу Caritas Віцебск вельмі цяжка перадаць з пункту гледжання чалавечых перажыванняў і вялікай Божай ласкі, перададзенай многім і многім праз рукі супрацоўнікаў і валанцёраў, сталых партнёраў і розных ахвярадаўцаў.
У час перажывання маленькага, але вельмі важнага юбілею ад імя ўсяго Caritas Беларусь імкнуся скласці падзяку за вашае служэнне ў духу любові да бліжняга і пажадаць Божага благаслаўлення на далейшы час працы з людзьмі, да якіх вас прывядзе Пан Бог".
Даведацца больш аб дзейнасці Caritas Віцебск вы можаце тут ⬇️