Сустрэча са студэнтамі Мінскага каледжа прадпрымальніцтва
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 05.03.2020 13:44
- Абноўлена 19.06.2020 13:37
Падчас правядзення Тыдня прадпрымальніцтва Беларусі ў рамках акцыі «Дэманструем свой бізнэс» рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы са студэнтамі Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, дзе быў прадстаўлены праект «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі».
Сярод асноўных мэтаў праекта вылучаюцца наступныя:
1. Маладыя людзі, якія жывуць у структурна слабых рэгіёнах, палепшаць свае магчымасці працаўладкавання.
2. Маладыя людзі, якія жывуць у структурна слабых рэгіёнах, бачаць перспектывы свайго далейшага развіцця ў будучыні.
3. На рэгіянальным узроўні распрацаваны стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і пашыраны ініцыятывы па падтрымцы вытворчай дзейнасці, стварэнню рабочых месцаў і падтрымцы сацыяльнага прадпрымальніцтва.