- Падрабязнасці
-
Катэгорыя: Навіны
-
Апублікавана 06.07.2020 14:09
-
Абноўлена 06.07.2020 14:09
У межах Праекта «Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне», што фінансуецца МДГА «Узаемаразуменне» пры падтрымцы нямецкага фонду «Памяць, Адказнасць і Будучыня» у Бабруйску было арганізавана віншаванне з Днём Незалежнасць Рэспублікі Беларусь мэтавай суполкі дадзенага Праекта.
Валанцёры ў перыяд з 3 па 5 ліпеня ад душы павіншавалі з гэтым знамянальным днём для нашай краіны і падарылі каляндары, у якіх размешчаны дзічяцыя малюнкі, тэматыка якіх прысвечана Другой Сусветнай вайне. Дзеці з Бабруйска праз малюнкі выказалі ўвагу і ўдзячнасць за тое, што нашы дзядулі і бабулі, прадзядулі і прабабулі абаранялі Радзіму, вярнулі мір на зямлю і падарылі жыццё без вайны! Цяпер іх малюнкі горда ўпрыгожваюць каляндары, якія былі ўручаны.
Падрабязней...