Навіны

ЗВАРОТ Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на III Нядзелю Вялікага посту 2021 г. (Нядзеля «Карытас»)

“Беднасць створана людзьмі, а не Богам, бо яны не ўмеюць дзяліцца”. (Святая Маці Тэрэза з Калькуты)

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Божае Слова на трэцюю Нядзелю Вялікага посту скіроўвае нашую ўвагу між іншым на Божы Закон, добра вядомы нам як дзесяць Божых Запаведзяў.

Падрабязней...

"Рэальная бяспека дзяцей ў віртуальнай прасторы" у Дзяржынску

16 лютага 2021 г. на базе Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў трэнінг на тэму: "Рэальная бяспека дзяцей ў віртуальнай прасторы".

Падрабязней...

Трэнінг для дзяцей "Разам зробім Інтэрнэт лепшым"

5 лютага Маргарыта Прахіна, эксперт грамадскага аб'яднання "Дзеці - не для гвалту", у рамках праекта "Рэальная бяспека ў віртуальным свеце" правяла з дзецьмі 8-9 год інтэрактыўны занятак на тэму: "Разам зробім Інтэрнэт лепшым". Гэта мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня бяспечнага Інтэрнэту, які адзначаецца 9 лютага ў многіх краінах свету.

Спадзяемся, што ўсе дзеці, якія прысутнічалі на занятку, будуць чэрпаць у Інтэрнэце толькі канструктыўную і пазітыўную інфармацыю.

Уводны трэнінг па ахове (Safeguarding orientation training)

28 студзеня 2021 г. у офісе Нацыянальнага Карытас прайшоў Уводны трэнінг па ахове (Safeguarding orientation training), ініцыяваны Catholic Relief Services (CRS).
Супрацоўнікі РМ "ДКТ Карытас" падчас трэнінгу разгледзелі асноўную тэрміналогію аховы дзяцей і неабароненых дарослых, засвоілі розніцу паміж паняццямі Safegurding і Protection. Тэарэтычная частка трэнінгу была прысвечана таксама асэнсаванню прымальных і непрымальных форм паводзін супрацоўнікаў, афеляваных асобаў арганізацыі ў адносінах да бенефіцыяраў, згодна з Палітыкай аховы, прынятай Caritas Internationalis.
Практычная частка трэнінгу складалася з вырашэння спрэчных сітуацый, звязаных з рознымі формамі злоўжывання. У ходзе аналізу кейсаў прысутныя разгледзелі спосабы рэагавання ў неадназначных сітуацыях, а таксама вызначылі, што дапушчальна і недапушчальна ў паводзінах супрацоўнікаў паміж сабой і ў адносінах да бенефіцыяраў.
Наступным крокам стане распрацоўка на ўзроўні Нацыянальнага Карытас паўнавартаснага механізму зваротнай сувязі. Спадзяемся, што гэта дасць магчымасць палепшыць камунікацыю паміж прадстаўнікамі Карытас і прадстаўнікамі мэтавых груп, атрымаць дадатковую інфармацыю аб рэалізацыі праектаў, а таксама павісіць якасць і эфектыўнасць дзейнасці арганізацыі.

Cвяточнае віншаванне пажылых людзей

У рамках праекта "Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне", які фінансуецца МГА "Паразуменне" пры падтрымцы Нямецкага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня" валанцёры праекта арганізавалі святочнае касцюміраванае віншаванне пажылых людзей – мэтавай групы праекта – З Калядамі і Новым годам.
Дзед Мароз і Снягурка наведалі дамы ўдзельнікаў праекта, падарыўшы яркія эмоцыі і пазітыўны настрой на 2021 год.
Ужо традыцыйным стала для нас у гэтым праекце супрацоўніцтва з пякарняй "Тэўе майстар"
Пекарня 66/6
. Свежыя пірожныя "Напалеон" дастаўлены прама да свята, бо сярод удзельнікаў праекта ёсць людзі, якія не могуць самастойна перамяшчацца, але свята прыйшло да кожнага.
У мэтах максімальнага захавання нормаў па недапушчэнні распаўсюджвання COVID-19 у рамках віншаванняў і наведванняў удзельнікаў дома праекта РМ "ДКТ Карытас" закуплены сродкі дэзінфекцыі, маскі, пальчаткі для забеспячэння валанцёраў
і ўдзельнікаў віншаванняў.
На жаль, пандэмія ўнесла свае карэктывы ў планы па рэалізацыі праекта, і масавыя сумесныя сустрэчы сталі немагчымыя, але мы знайшлі спосаб не сумаваць, бо як водар карыцы і мандарынаў дорыць адчуванне свята, так дабрыня і любоў валанцёраў забяспечвае цяплом і клопатам тых, пра каго яны клапоцяцца.
Дарагія ўдзельнікі праекта "Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне", валанцёры і ўсе-ўсе, хто прычыняецца да распаўсюджвання дабра, Карытас Беларусь сардэчна віншуе вас з Божым нараджэннем і жадае моцнага здароўя, дабрабыту, рэалізацыі пастаўленых задач і спаўнення светлых мараў у надыходзячым Новым 2021 годзе ♥️

Рэалізацыя праекта "Выхаванне без гвалту" у Смалявічах і Бягомлі

У рамках праекта "Выхаванне без гвалту" 10 снежня адбылася сустрэча з пробашчам парафіі Св. Валянціна ў Смалявічах братам Сяргеем Мацюшонкам, які распавёў, што ў касцёле па нядзелях праходзяць катэхезы з дзецьмі рознага ўзросту, а па чацвяргах тут сустракаюцца члены групы АА.

Падрабязней...

5 снежня - Міжнародны дзень валанцёраў

Генеральная Асамблея ААН у 1985 годзе на 40-й сесіі ў спецыяльнай рэзалюцыі (№а/RES/47/3) прапанавала ўрадам адзначаць 5 снежня як "Міжнародны дзень валанцёраў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця" (на іншых афіцыйных мовах ААН: англ. International Volunteer Day, араб. اليوم الدولي للمتتوعين, ісп. Día Internacional de los Voluntarios, кіт. 国人人日, фр. Journée internationale des volontaires), заклікаўшы іх ажыццяўляць меры для заахвочвання людзей ва ўсіх сферах дзейнасці прапаноўваць свае паслугі ў якасці добраахвотнікаў. У сваіх штогадовых пасланнях з нагоды Дня валанцёраў Генеральны сакратар ААН высока ацэньвае іх ролю і значэнне незалежна ад таго, якой канкрэтна дзейнасцю яны займаюцца.
Cёння мы хочам не толькі прыгадаць, як можна стаць валанцёрам (http://caritas.by/be/aboutus/83-be/mix/77-volonteers), але і ўспомніць некалькі цікавых гісторый нашых валанцёраў, першую з якіх чытайце ў наступным матэрыяле.

Дысбаланс улады ляжыць у аснове праблем аховы

26 лістапада 2020г. Catholic Relief Services (CRS) быў арганізаваны ўводны анлайн-трэнінг па ахове (Safeguarding orientation training) для супрацоўнікаў Caritas Belarus на платформе Teams.
У навучанні прынялі ўдзел прадстаўнікі Карытас Лінц (Аўстрыя), Нацыянальнага Карытас, Карытас Віцебск, Карытас-Міласэрнасць Гомель і Карытас Пінск.
Анастасія Літвінава, супрацоўнік CRS, арганізатар трэнінгу, пазнаёміла ўдзельнікаў з ключавой тэрміналогіяй аховы, патлумачыла розніцу паміж паняццямі Safegurding і Protektion.
У ходзе тэарэтычнай часткі трэнінгу было разгледжана прымальныя і непрымальныя паводзіны супрацоўнікаў і афеляваных асоб у арганізацыі і ў адносінах да бенефіцыяраў, былі растлумачаны абавязкі персаналу.
Практычная частка трэнінгу складалася з вырашэння спрэчных сітуацый, звязаных са злоўжываннем, эксплуатацыяй, дамаганнем. У ходзе разгляду кейсаў прысутныя разгледзелі паўнавартасны механізм зваротнай сувязі, спосабы рэагавання ў неадназначных сітуацыях, а таксама вызначылі, што дапушчальна і недапушчальна ў паводзінах супрацоўнікаў арганізацый паміж сабой і ў адносінах да бенефіцыяраў.
Перад і пасля правядзення трэнінгу ўдзельнікі запоўнілі анкету, якая дазволіць ацаніць прадуктыўнасць праведзенага мерапрыемства.
Спадзяемся, што атрыманыя падчас трэнінгу веды, стануць карыснымі і дазволяць больш свядома падысці да праблем абароны.
Памятаем, што ў нас ёсць шанец спыніць беззаконне. Гэта працэс абароны дзяцей, неабароненых асоб, супрацоўнікаў і нашай арганізацыі ў цэлым.

ЗАЦВЯРДЖЭННЕ ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСПЕРТНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ КАРЫТАС БЕЛАРУСЬ, СТВОРАНАЙ У РАМКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА YES!

 7 кастрычніка 2020 г. у офісе Нацыянальнага Карытас адбылася нарада экспертаў Праекта YES!, падчас якой было зацверджана Палажэнне аб Экспертнай супольнасці Карытас Беларусь, у склад якой увайшлі спецыялісты ў галіне філасофіі і тэалогіі (кс. Віталій Дабраловіч, с. Дар'я Галубкова, Ганна Якімовіч), прафарыентацыі (Ніна Захожая, Наталля Карпушава, Наталля Лаўрэнка), самазанятасці і прадпрымальніцтва (Наталля Глухаўчанка, Яўген Зуеў, Ларыса Калгіна, Андрэй Кіштымаў, Ігар Мікульчык, Максім Падбярозкін, Алег Сівагракаў) і прававога рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці (Алег Белячыц, Аляксандр Клімашын). Старшынёй Экспертнай супольнасці быў абраны Ігар Мікульчык, кіраўнік СК "Рэспубліканскі мікрафінансавы цэнтр".

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы