Падрабязнасці:
Катэгорыя: Навіны
| Апублікавана 22 Снежань 2020
| Абноўлена 22 Снежань 2020
16 снежня 2020 у рамках праекта "Выхаванне без гвалту" прайшла рабочая сустрэча ў парафіі Св. Антонія ў г. Слуцку. Вікарый, брат Стэфан распавёў, што на базе касцёла праводзяцца сустрэчы груп АА і АлАнон. Таксама праходзяць заняткі з дзецьмі і падлеткамі. Сярод вернікаў ёсць сем'і з праблемай алкагольнай залежнасці і таму рэалізуемы праект будзе запатрабаваны. Але, як і ў іншых парафіях, ёсць занепакоенасць, што людзі будуць саромецца прыходзіць на заняткі, бо тады іх будуць лічыць «апушчанымі алкаголікамі». Таму вырашылі правесці ў касцёле, пасля нядзельнай Імшы, інфармацыйныя сустрэчы, расказаць пра мэты і задачы праекта і запрасіць жадаючых да ўдзелу ў запланаваных мерапрыемствах. Таксама абмеркавалі магчымасць ўзаемадзеяння з гарадскімі ўладамі. У касцёл былі перададзеныя распрацаваныя і выдадзеныя ў рамках праекта інфармацыйныя матэрыялы.