У рамках праекта "Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне", які фінансуецца МГА "Паразуменне" пры падтрымцы Нямецкага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня" валанцёры праекта арганізавалі святочнае касцюміраванае віншаванне пажылых людзей – мэтавай групы праекта – З Калядамі і Новым годам.
Дзед Мароз і Снягурка наведалі дамы ўдзельнікаў праекта, падарыўшы яркія эмоцыі і пазітыўны настрой на 2021 год.
Ужо традыцыйным стала для нас у гэтым праекце супрацоўніцтва з пякарняй "Тэўе майстар"
Пекарня 66/6
. Свежыя пірожныя "Напалеон" дастаўлены прама да свята, бо сярод удзельнікаў праекта ёсць людзі, якія не могуць самастойна перамяшчацца, але свята прыйшло да кожнага.
У мэтах максімальнага захавання нормаў па недапушчэнні распаўсюджвання COVID-19 у рамках віншаванняў і наведванняў удзельнікаў дома праекта РМ "ДКТ Карытас" закуплены сродкі дэзінфекцыі, маскі, пальчаткі для забеспячэння валанцёраў
і ўдзельнікаў віншаванняў.
На жаль, пандэмія ўнесла свае карэктывы ў планы па рэалізацыі праекта, і масавыя сумесныя сустрэчы сталі немагчымыя, але мы знайшлі спосаб не сумаваць, бо як водар карыцы і мандарынаў дорыць адчуванне свята, так дабрыня і любоў валанцёраў забяспечвае цяплом і клопатам тых, пра каго яны клапоцяцца.
Дарагія ўдзельнікі праекта "Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне", валанцёры і ўсе-ўсе, хто прычыняецца да распаўсюджвання дабра, Карытас Беларусь сардэчна віншуе вас з Божым нараджэннем і жадае моцнага здароўя, дабрабыту, рэалізацыі пастаўленых задач і спаўнення светлых мараў у надыходзячым Новым 2021 годзе ♥️

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы