7 кастрычніка 2020 г. у офісе Нацыянальнага Карытас адбылася нарада экспертаў Праекта YES!, падчас якой было зацверджана Палажэнне аб Экспертнай супольнасці Карытас Беларусь, у склад якой увайшлі спецыялісты ў галіне філасофіі і тэалогіі (кс. Віталій Дабраловіч, с. Дар'я Галубкова, Ганна Якімовіч), прафарыентацыі (Ніна Захожая, Наталля Карпушава, Наталля Лаўрэнка), самазанятасці і прадпрымальніцтва (Наталля Глухаўчанка, Яўген Зуеў, Ларыса Калгіна, Андрэй Кіштымаў, Ігар Мікульчык, Максім Падбярозкін, Алег Сівагракаў) і прававога рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці (Алег Белячыц, Аляксандр Клімашын). Старшынёй Экспертнай супольнасці быў абраны Ігар Мікульчык, кіраўнік СК "Рэспубліканскі мікрафінансавы цэнтр".
Эксперты абмеркавалі план далейшай сумеснай дзейнасці па праекце і магчымасць правядзення мерапрыемстваў змешанага тыпу (сумяшчэнне анлайн/афлайн фарматаў).
Было таксама падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж СК "Рэспубліканскі мікрафінансавы цэнтр" і Карытас Беларусь.