У межах Праекта «Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне», што фінансуецца МДГА «Узаемаразуменне» пры падтрымцы нямецкага фонду «Памяць, Адказнасць і Будучыня» у Бабруйску было арганізавана віншаванне з Днём Незалежнасць Рэспублікі Беларусь мэтавай суполкі дадзенага Праекта.

Валанцёры ў перыяд з 3 па 5 ліпеня ад душы павіншавалі з гэтым знамянальным днём для нашай краіны і падарылі каляндары, у якіх размешчаны дзічяцыя малюнкі, тэматыка якіх прысвечана Другой Сусветнай вайне. Дзеці з Бабруйска праз малюнкі выказалі ўвагу і ўдзячнасць за тое, што нашы дзядулі і бабулі, прадзядулі і прабабулі абаранялі Радзіму, вярнулі мір на зямлю і падарылі жыццё без вайны! Цяпер іх малюнкі горда ўпрыгожваюць каляндары, якія былі ўручаны.


За перыяд рэалізацыі Праекта з 2019 г у яго ўключаны 92 пажылых чалавека. З іх - з годам нараджэння да 05.1945 - 80 чалавек. Праект рэалізуецца ў Бабруйску і Мар'інай Горцы.
У сапраўдны момант мэтавая група ў Бабруйску налічвае 37 чалавек.


Таксама хочацца выказаць падзяку МДГА “Узаемаразуменне”, якая забяспечыла валанцёраў ахоўнымі маскамі і сродкамі асабістай абароны, каб у перыяд пандэміі можна было не толькі арганізаваць віншаванне, але правесці яго бяспечна.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы