Першая онлайн-сустрэча нацыянальнага каардынатара і PR-спецыяліста з дыяцэзыяльнымі каардынатарамі праекта YES! адбылася 13 жніўня 2020 г.
На ёй былі закрануты наступныя пытанні: анансаванне пашырэння кола партнёраў рэалізацыі праекта YES!; удзел каардынатараў у распрацоўцы сайта для пераводу працоўных матэрыялаў у электронны фармат з мэтай свабоднага доступу да інфармацыйных крыніц усіх зацікаўленых у рэалізацыі праекта; тэрміны адкрыцця і базавыя ўмовы функцыянавання Цэнтраў рэгіянальнага развіцця (ЦРР) сельскага прадпрымальніцтва ў асобных дыяцэзіях; супрацоўніцтва пры правядзенні трэнінгаў у ЦРР, а таксама на базе Цэнтраў прыцягнення Igrow ААТ "Белаграпрамбанк" у раённых цэнтрах.
Спадзяемся, онлайн-сустрэча стане прадуктыўнай не толькі для яе непасрэдных удзельнікаў, але і прыўнясе патрэбны ўклад на першых этапах рэалізацыі праекта YES!
Наступная сустрэча з удзелам каардынатараў і юрыста праекта запланавана на 17 жніўня.