5 верасня 2020 г. у Бабруйску на мерапрыемства "Дзень памяці" сабраліся ўдзельнікі праекта «Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне», прадстаўнікі Нацыянальнага Карытас і Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Узаемапаразуменне».
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Дырэктар Нацыянальнага Карытас кс. Віталій Дабраловіч. «Успаміны здольныя не толькі вярнуць нас у мінулае, яны з'яўляюцца падмуркам таго, што мы робім сёння. Наш духоўны вопыт мае асаблівую ролю ў жыцці», – адзначыў ён. У якасці прыкладу святар распавёў гісторыі дзвюх пажылых жанчын, з Германіі і Беларусі, якія нягледзячы на свае фізічныя цярпенні працягваюць рабіць іншым дабро. Адна, перанёсшы 5 аперацый на пазваночніку, у свае 83 гады займаецца дабрачыннасцю: збірае сродкі, выязджае ў краіны Азіі, Афрыкі, каб дапамагаць людзям, хворым на сухоты, і пракажоным. І сілы чэрпае ад самога Бога, Які хоча, каб яна ішла і дзялілася тым дарам любові, якім Ён яе напоўніў. А другая – прыкаваная на працягу 30 гадоў да інваліднага вазка 74-гадовая жанчына, адчувае сябе патрэбнай, таму што ўмее прыгожа вышываць. Чаму яна гэта робіць? - Проста хоча быць патрэбнай.
Два важных моманты, якія становяцца рухаючымі сіламі, матыватарам – гэта прысутнасць Бога ў жыцці чалавека і патрэба ў зносінах. «Няхай сённяшняя сустрэча, – завяршыў сваю прамову кс. Віталій, – з аднаго боку стане магчымасцю добра правесці сумесна час, паглыбіць новыя гарызонты, а з другога боку – стане матывацыяй простага чалавечага побыту, але на ўзроўні падмурка моцнай веры, на якую нас бласлаўляе сам Бог».
Вольга Ісакава, каардынатар праекта, прывітала ўсіх, хто прыбыў на мерапрыемства, нагадала правілы паводзін ва ўмовах пандэміі, выказала словы ўдзячнасці МГА «Узаемапаразуменне» за арганізацыю мерапрыемстваў, якія дапамагаюць людзям старэйшага пакалення мець зносіны з маладымі людзьмі, выказала асаблівую падзяку асноўнаму партнёру – нямецкаму фонду «Памяць, адказнасць і будучыня», які ў 2018 годзе быў узнагароджаны Ганаровай граматай за доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь у рэалізацыі гуманітарных праектаў.
Нацыянальны каардынатар у рамках праграмы «Месца сустрэчы: дыялог» Таццяна Гардзей ад імя МГА «Узаемапаразуменне», а таксама ад імя Фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» выказала ўдзячнасць і пажадала прысутным ўсяго самага добрага.
«Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», - сказала яна, – існуе ў Германіі з 2000 года. Мэта Яго стварэння: падтрымка людзей ваеннага пакалення, якія пацярпелі і перажылі нягоды і жахі часоў Другой сусветнай вайны. І калі раней ён арганізоўваў кампенсацыйныя выплаты, то пасля завяршэння гэтай дзейнасці Фонд прыняў рашэнне не спыняць падтрымку былых ахвяр вайны, а працягваць яе ў выглядзе фінансавання гуманітарных праектаў па двух напрамках:
1) арганізацыя і падтрымка сустрэч розных пакаленняў людзей «Месца сустрэчы: дыялог»;
2) падтрымка людзей ваеннага пакалення, якія маюць патрэбу ў доглядзе.
Усе даследаванні паказваюць, што першая патрэба людзей сталага ўзросту – гэта патрэба ў зносінах. Асноўнае – гэта зносіны, разуменне, што чалавек камусьці патрэбны».
Распачала музычную праграму «Песенька аб добрым настроі», затым гасцей мерапрыемства ўцягнулі ў гульні, якія дазволілі разагрэцца ўдзельнікам мэтавай групы. Конкурс песні-караоке быў адзначаны індывідуальнымі перамогамі, а ў конкурсах песень у камандах «Залатыя гады» і «Забава» перамог агульны добры настрой.
У нязмушанай абстаноўцы за пачастункамі ўсе прысутныя ацанілі сюрпрыз 4-х таленавітых і вельмі душэўных валанцёраў. Песенныя конкурсы, актыўныя гульні і забавы напоўнялі ўсіх прысутных толькі пазітыўнымі эмоцыямі. Свята сапраўды атрымалася.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі мэтавай групы атрымалі сертыфікаты, пераможцы конкурсу-караоке былі адзначаны ўзнагародамі, а потым усе прысутныя загадалі жаданні, стаўшы часткай «Каруселі жыцця».
«Гэтая карусель, – правяла аналогію паміж рухам і жыццём цудоўная вядучая свята Галіна, – як сімвал нашага жыцця, жыцця якое не спыняецца. Часам нам здаецца, што яно ляціць вельмі хутка. Асабліва ў нейкія радасныя моманты здаецца, што яно пралятае ў адно імгненне, але ў іншыя моманты – сумныя, трывожныя – здаецца, што жыццё спыняецца, ідзе вельмі павольна. Але на самой справе немагчыма спыніць, затрымаць карусель жыцця так проста. І мы працягваем рух…
Вось ужо прабегла дзяцінства, прамільгнула юнацтва, а потым – маладосць, сталасць, і зноў дзяцінства, юнацтва, сталасць, але ўжо нашых дзяцей, а потым – дзяцінства, юнацтва, сталасць, але ўжо і нашых унукаў. І так па крузе, усё паўтараецца, паўтараецца, паўтараецца...
Робяцца нейкія памылкі, але мы ўсе рухаемся, таму што жыццё не спыняецца ні ў якім разе. І вельмі хочацца вам пажадаць, каб ваша жыццё было напоўнена яркімі фарбамі і радаснымі момантамі. І сённяшняе свята, як гэтая карусель няхай будзе напоўнены рознымі эмоцыямі. Няхай вашыя жаданні абавязкова споўняцца».
А потым прагучала шмат-шмат слоў падзякі і ўдзячнасці ўсім дабрачынцам, арганізатарам, удзельнікам мерапрыемства, а таксама надзея на хуткую сумесную сустрэчу.