У IBB Minsk прайшоў адукацыйны семінар «Духоўнае развіццё беларускага грамадства ў кантэксце сацыяльнай справядлівасці». Семінар быў арганізаваны ў рамках міжрэлігійнага працоўнага круга пры Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ё. Рау (IBB Minsk).
З выступлення кс. Віталія Дабраловіча:
"Аналізуючы запатрабаванні людзей, з’яўляецца патрэба не толькі ў матырыяльнай дапамозе.
Карытас накіроўвае свой погляд на сем’і, дзе шмат дзяцей, дзе па розных абставінах няма бацькі альбо маці. Для іх ствараецца магчымасць дадатковага выпачынку за межамі нашай краіны, але таксама і на месцы пры парафіях і уласныя дзіцячыя асяродкі. Паўстае праца з дзецьмі і дарослымі інвалідамі. Для іх ствараюцца дадатковыя магчымасці ў рэабілітацыі і працы псіхалагічнага характару. Праца ў дапамозе сем’ям з анкалагічна хворымі дзецьмі. Паўстае мноства розных актыўнасцей у працы з людзьмі старэйшымі, хворымі і самотнымі. Сацыяльная дзейнасць Касцёла ўвайшла на ўзровень ахаплення многіх сфераў сацыяльна не абароняных слаёў насельніцтва".