Праект дзіцячай вёскі “Карытас-Міласэрнасць”
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Навіны
- Апублікавана 26.01.2017 08:18
- Абноўлена 08.02.2018 19:24
У «Карытас» вялікая ўвага надаецца дапамозе дзецям з інваліднасцю, якія засталіся без апекі бацькоў. Адным з найбольш значных праектаў у гэтай сферы з'яўляецца сумесны з дзяржавай праект – дзіцячая вёска для дзяцей-інвалідаў.
Будаўніцтва «Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» рэалізавала Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас-Міласэрнасць» Пінскай дыяцэзіі на ахвяраванні міжнародных і мясцовых спонсараў.