- Падрабязнасці
-
Катэгорыя: Навіны
-
Апублікавана 16.03.2017 09:31
-
Абноўлена 08.02.2018 19:32
Прашу вас, браты, праз літасць Божую: аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, святую, прыемную Богу як разумнае служэнне вашае (Рым 12, 1).
Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!
Кожны дзень чалавек знаходзіцца ў пошуках рэалізацыі сваіх пажаданняў, задаволення сваіх патрэбаў. Аднак дасягаючы пастаўленай мэты, рэалізуючы свае пажаданні, чалавек адчувае задавальненне только на працягу адносна кароткага моманту. І так адбываецца ўсё жыццё, як быццам чалавечае існаванне зводзіцца толькі да пагоні за задаволеннем сваіх эгаістычных патрэбаў, з-за чаго ў выніку ўзнікае толькі стомленасць і яшчэ большая незадаволенасць тым, што чалавек мае. Той, хто не выходзіць з цеснага кола выключна матэрыяльных інтарэсаў і клопатаў, паступова губляе сапраўдны сэнс свайго існавання на зямлі і расчароўваецца ў жыцці, часам нават у росквіце сваіх чалавечых сілаў і магчымасцяў.
Падрабязней...