У пачатку ліпеня адбылася паездка дзяцей з розных гарадоў і вёсак Беларусі ў Бельгію. Паездку арганізавала Рэлігійная місія «Карытас» ККББ пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі «Euro-Children».

 Арганізацыя "Euro-children" ужо мае сваю паўвекавую гісторыю і шмат гадоў займаецца аздараўленнем дзяцей з розных краін свету. Усё пачалося яшчэ ў далёкім 1957 годзе, калі на адпачынак прыязджалі дзеці бежанцаў з пасляваеннай Германіі, у далейшым "Еuro-children" сталі прымаць дзяцей з Паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі. З 2013 года дзякуючы супрацоўніцтву паміж арганізацыямі "Карытас", дзеці з беларускіх сем'яў таксама ўдзельнічаюць у гэтай праграме, прывозячы з Бельгіі добрыя ўражанні, незабыўныя моманты і часцінку сэрца прымаючага боку.

 

У гэтым годзе група складалася з сямі дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Дзеці падчас аздараўлення ў сем'ях наведалі заапаркі, басейны, аквапаркі, паркі атракцыёнаў. Шмат каму нават атрымалася пабываць у суседніх краінах - у Нідэрландах, Францыі і Германіі. Дзеці атрымалі вельмі шмат падарункаў - у асноўным, адзенне і цацкі.

 

 

 

 

 

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы