У Беларусі 80 % дзяцей-сірот - сацыяльныя пры жывых бацьках. Дзіцяці, якое засталося без сям'і, можна дапамагчы, проста накарміўшы яго, сагрэўшы ці памыўшы. Але з  ім адбываецца не меншая трагедыя, чым голад і пазбаўленне нейкіх чалавечых радасцяў: часцей за ўсё ён проста не ведае, што такое любоў родных людзей.

 У суботу, 9 верасня, адбылася ўжо не першая дабрачынная паездка ў Друйскі дзіцячы дом, арганізаваная “Карытас” Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі. Вельмі прыемна назіраць, як дзеткі з радаснымі ўсмешкамі і счастлівымі вачыма бягуць насустрач ужо добра ім знаёмым валанцёрам. Менавіта у такіх паездках зараджаецца дружба. Дружба паміж тымі, хто гатоў дзяліцца сваей любоўю і тымі, каму яна так неабходна.

 

 У дзіцячым доме жыве 50 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў, працуе 17 педагогаў. Усе выхаванцы жывуць у 5 групах сямейнага тыпу (пражыванне дзяцей арганізуецца з улікам захавання роднасных сувязей), адна з іх – ўзросту дзіцячага сада. Для дзяцей створаны камфортныя, максімальна набліжаныя да хатніх ўмовы пражывання. У кожнай групе – добра абсталяваныя ўсім неабходным вялікія ўтульныя гасціныя з аўдыё і відэатэхнікай, 2-3-асабовыя спальні, туалетныя і бытавыя пакоі. Для сацыяльнай і псіхалагічнай рэабілітацыі ва ўстанове маюцца: кабінет сацыяльнага педагога, педагога-псіхолага, бібліятэка, музычна-актавая і спартыўная залы, абсталяваная гасцёўня, дзе выхаванцы сустракаюцца са сваякамі, глядзяць тэлевізар, адпачываюць.І ўсё гэта дзякуючы плённай працы дырэктара і ўсіх выхавацелям дзіцячага дома.

 

На тэрыторыі дзіцячага дома маецца футбольнае поле, шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка, участак для прагулак дашкольнікаў з гульнявым абсталяваннем. Усе выхаванцы дзіцячага дома школьнага ўзросту навучаюцца ў Друйскай сярэдняй школе, а  дашкольнікі наведваюць тут дзіцячы сад.Амаль усе дзеці гэтай установы адпачыюць летам у італьянских сем’ях, іх накіроўваюць у санаторыі, а мабільныя тэлефоны для іх -- звычайная рэч.

 

 Але, на жаль, сумная статыстыка паказвае: толькі 10 % дзяцей, якія выпускаюцца з дзіцячых сіротскіх устаноў, сацыяльна адаптаваныя. Яны не валодаюць бытавымі навыкамі ў неабходным аб’ёме. Да і асвоіць іх ва ўстанове амаль немагчыма, паколькі  арганізацыя харчавання ў сталовай не разлічана на ўдзел выхаванцаў ў прыгатаванні ежы, а ўборка і іншыя “хатнія справы” ўваходзяць у абавязкі супрацоўнікаў. Не менш важны аспект, які патрабуе адпаведных ведаў і навыкаў -- гэта уменне размеркаваць бюджет. З гэтай справай таксама можа справіцца менш як палова выпускнікоў. Але больш глабальная праблема, якая “сустракае” дзяцей пасля таго, як яны развітаюцца са сценамі дзіцячага дома, – гэта ўменне ужывацца ў соцыуме.

 

Вядома, вырашыць праблему дзяцей-сірот мы не ў сілах. Але кожны з нас, незалежна ад сваіх магчымасцей і становішча, можа паклапаціцца аб гэтых дзетках – малітвай і  ахвяраваннямі, сваім вольным часам і пяшчотай, якіх ім так не хапае. 

 

Фота: Мікіты Бялько / Caritas.by 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы