Дзень маці з’яўляецца міжнародным святам, але ў  розных краінах яго адзначаюць у розныя дні. У Беларусі — гэта 14 кастрычніка. І нездарма. Гэта дата прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята —  Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерузалеме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе. Падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць ўсіх дзяцей Божых. 


Напярэдадні гэтага светлага дня, у “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшло цудоўнае мерапрыемства для мам і іх дзетак. Маці маглі хоць ненадоўга расслабіцца, забыць пра свае справы, а ў некаторых з прысутных іх сапраўды, шмат, так як яны шматдзетныя, і атрымаць асалоду ад свята.

Падчас выступу для матуль выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» г. Мінска, дзеці разам з валанцёрамі рыхтавал для іх сваімі рукамі паштоўкі-падарункі. Таксама для ўсіх прысутных дзейнічала вясёлая фотазона, дзе  кожны жадаючы мог прымерыць на сябе розныя, больш упадабаныя, вобразы. А па завяршэнні ўрачыстай часткі, усіх гасцей чакалі падарункі і салодкі стол.

Усе свята ў Дзіцячым цэнтры ўжо па-традыцыі праходзяць у цёплай і сяброўскай атмасферы дзякуючы кожнаму ўдзельніку, кожнаму прысутнаму. І, вядома, гэты раз не стаў выключэннем.

У “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі таксама не змаглі абыйсці гэтае свята стараной. Супрацоўнікі падрыхтавалі цікавую сустрэчу. За душэўнай гутаркай і кубкам гарачай гарбаты госці мерапрыемства —  удзельнікі клуба "Другое дыханне" —  распавядалі пра сваё жыцця, чыталі вершы, а па заканчэнні сустрэчы кожны прысутны на свяце атрымаў падарунак і, самае галоўнае, добры настрой і цёплыя ўспаміны.

Супрацоўнікі “Карытас” Беларусь шчыра віншуюць усіх матуль са святам! Жадаем вам і вашым сем’ям цяпла, шчасця, гармоніі, дабрабыту і любові!

 

За інфармацыю і фота аб святкаванні свята ў "Карытас" Віцебск вялікі дзякуй Аліне Сарокінай

 

 

 

 

 

 

 

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы