Інтэрнэт – неад'емная частка нашага жыцця, асноўная крыніца атрымання неабходнай інфармацыі і сродак зносін паміж людзьмі. У цяперашні час новыя тэхналогіі асвойваюць і зусім юныя карыстальнікі. Пытанням бяспекі ў інтэрнэце дзяцей і падлеткаў і быў прысвечаны семінар, які адбыўся 27 кастрычніка ў Цэнтры Карытас св. Лукі.
Семінар праводзілі каардынатар па Беларусі ад «Карытас Лінц» (Аўстрыя) Зігрыд Шпіндльбек і старшыня ГА «Дзеці – не длянасілля» Маргарыта Прахіна.
Падчас семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з новымі відамі насілля ў інтэрнэце. Перш за ўсё гэта скандальна вядомы гурт «Сіні кіт» – віртуальная «гульня», якая складаецца з 50 заданняў, яе канчатковая мэта – маніпулюючы свядомасцю, давесці дзяцей і падлеткаў да самагубства.
Усё большай папулярнасцю ў інтэрнэце карыстаюцца вэб-сайты, прысвечаныя так званым
«аудыёнаркотыкам». Наведвальнікам яго прапануецца паслухаць музыку, якая, як сцвярджаецца, выклікае эйфарычны стан,
блізкі да «кайфу», які адчувае наркаман.
Многія дзеці і падлеткі, наслухаўшыся яе, адчуваюць жаданне параўнаць гэта з рэальнымі наркотыкамі.
Акрамя таго, гэтая музыка распаўсюджваецца абсалютна легальна.
Супрацоўнікі «Карытас» прынялі рашэнне распрацаваць сумесны праект з арганізацыяй «Дзеці – не для насілля», накіраваны на абарону дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце.