Навіны

Кс. Раман Рачко ўзначаліць "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі

З пачаткам жніўня 2016 г. новым дырэктарам "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі быў прызначаны ксёндз Раман Рачко. Новую пасаду ён будзе сумяшчаць з абавязкамі рэктара ВДС у Гродне. На пасадзе кіраўніка "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі святар замяніў кс. Віталія Дабраловіча, якія быў дырэктарам дабрачыннай арганізацыі з 2006 года.

У адпаведнасці з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ксёндз Віталій Дабраловіч у кастрычніку 2015 г. быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага Дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас".

Падрабязней...

Валанцёры "Карытас" Гродна і дзеці з асаблівасцямі развіцця паказалі спектакль "Аліса у краіне Цудаў"

19 жніўня ў ДУА "Цэнтр развіцця дзіцяці" адбыўся інтэграцыйны спектакль па матывах казкі Люіса Кэрала "Аліса ў Краіне Цудаў", галоўныя ролі ў якім сыгралі дзеці з асаблівасцямі развіцця. Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена валанцёрамі  дабрачыннага каталіцкага  таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі.

Асноўнай мэтай спектакля было паказаць, што дзеці з дыягназам ДЦП не менш артыстычныя, камунікабельныя і таленавітыя. За час рэпетыцый дзеці праявілі сябе як вельмі творчыя і таварыскія асобы.

Падрабязней...

Папскі пасланнік кардынал Шонбарн наведаў хворых дзяцей у цэнтры св. Лукі

1 ліпеня ў «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася надзвычайная падзея. Цэнтр св. Лукі наведаў  Аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.  

Кардынал Крыстаф Шонбарн  пазнаёміўся з дзецьмі, якія знаходзяцца на рэабілітацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і пражываюць са сваімі роднымі ў цэнтры “Карытас”. 

Падрабязней...

Папа: дотык да беднага – шанец на ачышчэнне

Дотык да беднага можа ачысціць нас ад крывадушнасці і зрабіць больш заклапочанымі яго станам, падкрэсліў Папа Францішак 22 чэрвеня 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Пантыфік падзяліўся з вернікамі сваімі разважаннямі аб евангельскім апавяданні пра аздараўленне Езусам хворага на праказу (Лк 5,12-16).

Падрабязней...

Валанцёры "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі ініцыятывы "Ад сэрца да сэрца" наведалі Магілеўскі дзіцячы хоспіс

16 чэрвеня 2016 года валанцёры Сацыяльнай ініцыятывы "Ад сэрца да сэрца" сумесна з валанцёрамі "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі Магілеўскі дзіцячы хоспіс.

Падрыхтоўка да гэтай падзеі была даволі доўгай і напружанай, таму арганізатары ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся і дапамог у набыцці неабходных лекаў, сродкаў догляду і гігіены, прадуктаў харчавання і падарункаў для дзяцей. Падарункі атрымаліся выдатныя.

Падрабязней...

Папа Францыск: Міласэрнасць-гэта святло

Міласэрнасці Хрыста да кожнага сустрэчнага чалавека Папа прысвяціў свае разважанні на агульнай аўдыенцыі 15 чэрвеня, зыходзячы з евангельскага аповеду святога Лукі. Пантыфік пракаментаваў евангельскае апавяданне пра тое, як Езус вярнуў зрок сляпому, што сядзеў пры дарозе, просячы міласціну (Лк 18,35-43).

“У тую эпоху – а таксама і да нядаўняга часу – сляпы не мог жыць з чагосьці іншага, акрамя міласціны. Постаць гэтага сляпога прадстаўляе мноства людзей, якія таксама і сёння, знаходзяцца на ўзбочыне па прычыне сваёй няпоўнаспраўнасці фізічнага або іншага роду. Ён быў аддзелены ад натоўпу, сядзеў там пакуль людзі праходзілі, будучы вельмі занятымі, засяроджанымі ў сваіх думках; а дарога, якая можа быць месцам сустрэчы, была для яго месцам самотнасці”, - сказаў Папа.

Падрабязней...

Святы Айцец: Свет жыве ілюзіяй, закрываючы вочы перад абліччам хваробы і інваліднасці

Папа Францішак узначаліў 12 чэрвеня 2016 г. Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі 50 тысяч удзельнікаў “Юбілею людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых”, які праходзіў у мінулыя дні ў Рыме і Ватыкане ў кантэксце Года Божай Міласэрнасці. Ён заўважыў, што “тое, як мы змагаемся з пакутамі і абмежаваннямі з’яўляецца крытэрыем нашай свабоды, каб надаць сэнс выпрабаванням жыцця, нават калі яны здаюцца нам абсурднымі і незаслужанымі”.

Папа адзначыў, што кожны, рана ці позна пакліканы супрацьстаяць, а часам і весці барацьбу з чалавечай тленнасцю і хваробамі, а таксама крохкасцю і захворваннямі іншых. А гэта, у сваю чаргу, ставіць “больш востра і актуальна пытанне пра сэнс існавання”.

Падрабязней...

«Няма нічога немагчымага» - жыхарка Гомеля з цэрэбральным паралічам знайшла сябе ў працы з дзецьмі-інвалідамі

Юлія атрымала адукацыю псіхолага, але яе не бралі на працу з-за інваліднасці.

У дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» з'явіўся новы выдатны і незвычайны супрацоўнік - псіхолаг Юлія Чыкунова. Дзіўна: Юлія з дзяцінства мае інваліднасць па цэрэбральным паралічу, але смела ідзе наперад, пераадольвае ўсе перашкоды з усмешкай, а цяпер - і сама дапамагае хворым дзецям.

Падрабязней...

Здай кроў - падары жыццё: 14 чэрвеня адзначаюць Сусветны дзень донара крыві

Па статыстыцы, кожнаму трэцяму жыхару планеты робяць пераліванне крыві, а таму пытанне недахопу донараў з кожным годам становіцца ўсё больш востра. Каму часцей за іншых патрэбна кроў і якія паказчыкі здароўя неабходныя для яе здачы.

Хто такі донар крыві?

Донар, ад лацінскага «donare», што азначае «дарыць». Донары - людзі самых розных прафесій: рабочыя, хатнія гаспадыні, выкладчыкі і студэнты, ратавальнікі і чыноўнікі, праграмісты і мастакі, людзі розных рэлігійных і палітычных перакананняў, сацыяльнага становішча, узросту, захапленняў і поглядаў на жыццё. Іх аб'ядноўвае гатоўнасць падзяліцца часцінкай сябе дзеля захавання здароўя і жыцця незнаёмага пацыента.

Падрабязней...

Валанцёры "Карытас" Гродна падрыхтавалі свята да дня абароны дзяцей

5 чэрвеня ў дзіцячым праекце «Анёлы дабра» «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі адбылося свята для дзяцей, маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы