Caritas Беларусь працягвае аказваць дапамогу і падтрымку найбольш патрабуючай групе насельніцтва ў цяперашняй складанай сітуацыі, звязанай з пандэміяй каронавіруса.
У сувязі з гэтым Карытас Пінск клапоціцца аб найбольш ўразлівай катэгорыі грамадзян - пенсіянеры, шматдзетныя семьі, людзі з інваліднасцю. Аказваецца дапамога ў межах праекта “Зімовая дапамога” – дапамога прадуктамі харчавання і сродкамі першай неабходнасці. Валанцёры працягваюць працу па збору інфармацыі аб патрабуючых, а таксама непасрэдна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў, якія пачаліся ўжо на гэтым тыдні.
Карытас Віцебск працягвае дапамогу прадуктовымі наборамі людзям, якія жывуць у нястачы. Арганізована дастаўка для тых, хто не мае магчымасці прыйсці ў офіс.
Карытас Гродна працягвае рэалізацыю сваіх праектаў: "Мабільная дапамога" - дастаўка прадуктаў харчавання, лекаў, адзення адзінокім састарэлым людзям; "Сацыяльны пункт" – дапамога адзеннем, сродкамі гігіены і першай неабходнасці ўсім, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; “Кухня для бедных” – забяспячэнне патрабуючых гарачымі абедамі. Ва ўсіх гэтых праектах актыўна дапамагаюць і не спыняюсь сваю дзейнасць валанцёры.
Супрацоўнікі і валанцёры Карытас Мінск працягваюць працу па догляду за пажылымі людзьмі і ляжачымі хворымі. На гэтым тыдні заканчваецца перадача набораў прадуктаў харчавання малазабяспечанным людзям, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем’ям, а таксама тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дастаўка гарачых абедаў і псіхалагічная падтрымка людзей без пэўнага месца жыхарства па праекту "Сацыялізацыя бяздомных у Доме начнога знаходжання" (г. Мінск, вул. Ваупшасава,42) ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. Працягвае сваю працу і Дзіцячы сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр "Caritas", дзе размяшчаюцца на дабрачыннай аснове дзеці разам з апекунамі, якія праходзяць абследаванне, лячэнне і рэабілітацыю на дзённым стацыянары РНПЦ Дзіцячай анкалогіі, імуналогіі і гематалогіі.
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, вы можаце звязацца з нашымі Карытас у рэгіёнах наступным чынам: