З 8 па 15 сакавіка ў Бабруйску ў межах праекта "Сувязь пакаленняў", які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”, прайшла акцыя «Твары дабро», падчас якой дапамогу атрымалі 38 чалавек ваеннага пакалення.
Піліпенка Алена і Андрэева Таццяна, каардынатары праекта ў Бабруйску, а таксама валанцёры наведвалі ўдзельнікаў праекта - праводзілі ўборку, гатавалі ежу, а таксама распавядалі аб паслугах, якія аказваюць дзяржаўныя ўстановы ў межах дапамогі прадстаўнікам мэтавай групы.
Тым часам у Мар’інай Горцы ў парафіі Святога Антонія Падуанскага адбылася сустрэча дырэктара Карытас Беларусь кс. Віталія Дабраловіча і каардынатара праекта Вольгі Ісакавай з удзельнікамі праекта і валанцёрамі. Перш за ўсё гэтая сустрэча была неабходна для таго, каб паслухаць менавіта тых, для каго гэты праект і створаны, што найбольш спадабалася падчас яго рэалізацыі, а таксама, што хацелася б змяніць. Мы абавязкова ўлічым усе пажаданні, каб і далей праект служыў вам на карысць!