Праект “Сувязь пакаленняў” (які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”) рэалізуецца з красавіка 2019 года. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца зніжэнне сацыяльнай ізаляванасці былых ахвяр нацызму і іншых катэгорый пажылых людзей ваеннага пакалення, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праз наведванне валанцёрамі іх дамоў і арганізацыю сумеснага вольнага часу разам з прадстаўнікамі малодшых пакаленняў.


Удзельнікі праекта -- былыя ахвяры нацызму (людзі, якія знаходзіліся ў перыяд Другой Сусветнай вайны ў нацысцкіх канцлагерах, гета, вязніцах, працоўных, каранцінных і перасыльных лагерах, дзiцячых лагерах па забору крыві і правядзенні медэксперыментаў, лагерах знішчэння, лагерах для ваеннапалонных, рабочых калонах); грамадзяне, якія нарадзіліся да 9 мая 1945 г., а таксама члены сем'яў пажылых людзей-удзельнікаў праекта.


Пры фінансавай падтрымцы Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзельнікі праекта атрымалі ў межах акцыі падтрымкі сродкі асабістай гігіены, а таксама ахоўныя маскі.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы