Карытас Віцебскай дыяцэзіі працягвае дапамагаць патрабуючым у абліччы эпідэміі. Падчас дабрачыннай акцыі, арганізаванай пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Карытас Лінц (Аўстрыя), усе парафіі Віцебскай дыяцэзіі атрымалі антысептыкі (усяго 1500 штук), а таксама маскі, рэспіратары і пальчаткі. Вышэйпералічаныя сродкі супрацьвіруснай абароны будуць выкарыстаныя для стварэння як мага больш бяспечных умоваў у парафіях і святынях.