У межах праекта "Сувязь пакаленняў", які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску дзеці падчас наведвання Нядзельнай школы падрыхтавалі малюнкі, прысвечаныя дню Перамогі.
Мы прапанавалі правесці галасаванне, каб змагчы ўзнагародзіць аўтараў, малюнкі якіх набяруць больш увагі. Пераможцы будудзь вызначаны шляхам галасавання ў сацыяльных сетках Карытас Беларусь (“Одноклассники”, “Вк”, “Инстраграмм”. Па выніках набраных “лайкаў” будзуць вызначаны 1, 2 і 3 месцы.
Падрабязна пра ўмовы галасавання можна даведацца на старонках сацыяльных сетах.
Галасаваць можна да 8 мая, да 22.00. Потым мы падлічым усе галасы и 9 мая абвесцім аб выніках. Кожнаму малюнку прысвоены нумар, каб галасаванне было справядлівым.
Нагадваем, што праект “Сувязь пакаленняў” Нацыянальны “Карытас” рэалізуе з красавіка 2019 года. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца зніжэнне сацыяльнай ізаляванасці былых ахвяр нацызму і іншых катэгорый пажылых людзей ваеннага пакалення, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праз наведванне валанцёрамі іх дамоў і арганізацыю сумеснага вольнага часу разам з прадстаўнікамі малодшых пакаленняў.
Удзельнікі праекта -- былыя ахвяры нацызму (людзі, якія знаходзіліся ў перыяд Другой Сусветнай вайны ў нацысцкіх канцлагерах, гета, вязніцах, працоўных, каранцінных і перасыльных лагерах, дзiцячых лагерах па забору крыві і правядзенні медэксперыментаў, лагерах знішчэння, лагерах для ваеннапалонных, рабочых калонах); грамадзяне, якія нарадзіліся да 9 мая 1945 г., а таксама члены сем'яў пажылых людзей-удзельнікаў праекта.