"Дарагія, з ВАШАЙ ДАПАМОГАЙ на сённяшні дзень (09.05) на пляцоўцы MolaMola мы сабралі 3 610 BYN. з 5 000 BYN. у падтрымку людзей без пэўнага месца жыхарства ў перыяд эпідэміі каранавіруса.
На частку сабранай сумы (1156 BYN) у чацвер мы закупілі прадукты харчавання для гатавання ежы бяздомным - дастаўка штодзённых абедаў у Дом начнога знаходжання ў Мінску будзе працягвацца.
Нам засталося сабраць 1390 BYN. і мы просім вас дапамагчы нам гэта ажыццявіць.


Пры дапамозе сістэмы АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра). можна падтрымаць праект "Сталовая для бяздомных".
Прадукты харчавання для пастаяльцаў Дома начнога знаходжання можна таксама перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Карытас" (Бараўляны, в.Ляскоўка, вул. Карытас, 1).
Тэлефон: +375 44 568 93 96.
Дзякуй усім і кожнаму за падтрымку і дабро, якое вы робіце!" Карытас Мінск.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы