Учора праходзіла Рэгіянальная Канферэнцыя Caritas Europa, якая, на жаль, у гэтым годзе адбылася віртуальна. Арганізацыі-удзельніцы з усёй Еўропы сабраліся ў Інтэрнэце, каб ацаніць працу сеткі ў мінулым годзе, абмеркаваць планы на будучы год і абраць новага прэзідэнта Карытас Еўропа.
Caritas Europa абрала Майкла Ландаў сваім новым прэзідэнтам падчас штогадовай Генеральнай асамблеі. Ландаў з'яўляецца прэзідэнтам Карытас Аўстрыя, адным з 49 членаў Карытас Еўропа. Спадар Ландаў таксама з'яўляецца дырэктарам Карытас Вена. Ён перакананы, што кожны з нас мае сілу і волю змяніць грамадства да лепшага. За самаадданасць працы ён быў узнагароджаны Залатым ордэнам Пашаны Венскай правінцыі і Залатым ордэнам Пашаны за заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай. Жадаем поспехаў на новай пасадзе.