АДБЫЛОСЯ ЧАРГОВАЕ ПАСЕДЖАННЕ РАДЫ КАРЫТАС
16 чэрвеня 2021 года ў офісе Нацыянальнага Карытас прайшло чарговае паседжанне Рады Карытас, на якім прысутныя пазнаёміліся з новапрызначаным дырэктарам Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі айцом Анатолем Ярошка, а таксама з новым кіраўніком праекта YES! - Нонай Шэраметавай.
“ДЛЯ МЯНЕ ВАЖНА, КАБ ІНШЫМ БЫЛО РАДАСНА”
Інтэрв’ю з Марынай Булатоўскай, перакладчыкам у РМ «ДКТ Карытас» Віцебскай дыяцэзіі
Інтэрв'ю з дырэктарам РМ "БКА Карытас" Віцебскай дыяцэзіі ксяндзом Андрэем Аніскевічам
- Ксёндз Андрэй, раскажыце, калі ласка, нашым чытачам, як пачалася Ваша гісторыя ў Карытас Віцебскай дыяцэзіі?
- Я з'яўляюся дырэктарам Карытас Віцебскай дыяцэзіі ўжо практычна 7 гадоў. Калі прыйшоў новы біскуп, Алег Буткевіч, ён адразу ж запрасіў мяне ўзначаліць Карытас. Так пачалася мая дзейнасць у гэтай арганізацыі, хоць я нават не думаў, што буду дырэктарам, калі шчыра. Але пагадзіўся з ініцыятывай біскупа.
Распачынаем новы праект “Адказ на пандэмію Covid-19 у Беларусі”
У хуткім часе Карытас Беларусь сумесна з Caritas Internationalis распачынае праект “Адказ на пандэмію Covid-19 у Беларусі” для дапамогі найбольш уразлівым групам насельніцтва, якія пацярпелі ад кавіду ў Беларусі, каб дапамагчы стрымаць далейшае распаўсюджванне вірусу і задаволіць асноўныя патрэбы людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.