Трэнінг па прафарыентацыі для прадстаўнікоў устаноў адукацыі г. Крупкі
29 красавіка 2021 г. у рэгіянальным цэнтры Igrow г.Крупкі трэнінг па прафарыентацыі для прадстаўнікоў устаноў адукацыі горада правялі Рыма і Уладзімір Шпакоўскія, сертыфікаваныя трэнеры па прафарыентацыі, куратары праграм лагера Dreamcamp.
Інтэрв'ю аб рэалізацыі праекта YES! на Радыё Беларусь 1
19 красавіка 2021 года на Радыё Беларусь 1 адбылося інтэрв'ю Дырэктара РМ "ДКТ Карытас" ККББ кс. Віталія Дабраловіча і менеджэра праекта ў РМ "ДКТ Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Людмілы Гур аб ходзе рэалізацыі праекта YES!* у нашай рэспубліцы. Былі абмеркаваны бягучыя мерапрыемствы па праекце, а таксама абазначаны напрамкі далейшай працы.
Сястра Дар'я Галубкова ўвайшла ў склад Пула тэолагаў Карытас Еўропа
Для спрыяння актыўнаму ўдзелу арганізацый-членаў Карытас у сумеснай працы з Caritas Europa з 13-15 красавіка 2021 года ў фармаце анлайн прайшоў Кансультатыўны Форум Карытас Еўропа. На ім былі прадстаўлены новыя працоўныя групы, у ліку якіх Пул тэолагаў.
Працяг трэнінгаў для трэнераў другой групы (ТАТ-2) у рамках рэалізацыі Праекта YES!
Першы дзень наступнай сесіі трэнінгаў для трэнераў другой групы (ТАТ-2) у рамках рэалізацыі Праекта YES!* прайшоў таксама 9 красавіка 2021 г. Стварэннем дрэва праблем і аналізам стэйкхолдэраў у рамках праекта займаліся Будучыя трэнеры разам з Максімам Падбярозкіным, выканаўчым дырэктарам сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.