Першы дзень наступнай сесіі трэнінгаў для трэнераў другой групы (ТАТ-2) у рамках рэалізацыі Праекта YES!* прайшоў таксама 9 красавіка 2021 г. Стварэннем дрэва праблем і аналізам стэйкхолдэраў у рамках праекта займаліся Будучыя трэнеры разам з Максімам Падбярозкіным, выканаўчым дырэктарам сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі.
Распрацоўцы інтэрактыўных заняткаў з моладдзю па прафарыентацыі навучалі трэнераў Ніна Захожая і Наталля Карпушавай, кіраўнікі ўпраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы, дацэнты кафедры філасофіі і праблем выхавання МГІРА.
Вечарам жадаючых будучых трэнераў чакаў семінар у Цэнтры крэатыўных рашэннях "Нябачны свет".
* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.