Навучанне камп'ютарнай граматнасці ў Лепелі
Карытас Беларусь выказвае шчырую ўдзячнасць Вользе Мартыновіч, старшыні Лепельскага РА ГА «БелТІЗ»,
Юліі Усцінавай, загадчыцы аддзялення дзённага прабывання для грамадзян сталага ўзросту, Марыі Бураковай, кіраўніку камп'ютарнага кружка Цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні трэнінга па навучанні асновам камп'ютарнай граматнасці сталых людзей і людзей з інваліднасцю горада Лепеля.
Трэнінгі навучання камп'ютарнай граматнасці і асновам паводзінаў у сацыяльных сетках прайшлі ў Карэлічах
Карытас Беларусь шчыра дзякуе за цудоўную арганізацыю парафіян і гасціннасць святарам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах айцу Юрыю Саковічу OSPPE і айцу Ануфрыю Альховіку OSPPE.
Камп'ютарнай граматнасці навучалі парафіян у Гомелі
Дзякуй за цікавую інфармацыю і за гасцінную атмасферу!
- Усе атрыманыя веды маюць прыкладны характар.
- Інфармацыя вельмі карысная.
- Ужо сёння запішуся да доктара анлайн.
- Атрыманыя веды ўжо можна і трэба прымяняць на практыцы, - такую зваротную сувязь далі ўдзельнікі трэнігавай групы па навучанні камп'ютарнай граматнасці пажылых людзей.
У Нацыянальным Карытас новы дырэктар
Дэкрэтам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі N16/P/2021 ад 26 кастрычніка 2021 года на пасаду дырэктара Рэлігійнай місіі "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" ККББ тэрмінам на 6 гадоў з 4 лістапада 2021 года прызначаны ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.