Project by top online casinos
Творчая майстэрня "Насустрач Божаму нараджэнню" прайшла ў Слуцку
У межах праекта «Выхаванне без гвалту» у парафіі Святога Антонія ў г. Слуцку адбылася творчая майстэрня «Насустрач Божаму нараджэнню».
Пасля нядзельнай Імшы дзеці сабраліся, каб паразмаўляць пра надыходзячае свята і дэкараваць фанерныя фігуркі анёлкаў. У ходзе заняткаў удзельнікі расказвалі аб тым, што яны любяць, а што – не. Казалі, што іх радуе, а што засмучае, аб чым яны мараць.
Пасля нядзельнай Імшы дзеці сабраліся, каб паразмаўляць пра надыходзячае свята і дэкараваць фанерныя фігуркі анёлкаў. У ходзе заняткаў удзельнікі расказвалі аб тым, што яны любяць, а што – не. Казалі, што іх радуе, а што засмучае, аб чым яны мараць.
Для навучэнцаў Коласаўскай СШ быў арганізаваны трэнінг па прафарыентацыі ў межах праекта YES!
11 снежня ў рамках рэалізацыі праекта YES!* прайшло адукацыйнае мерапрыемства ў форме трэнінгу для навучэнцаў Коласаўскай сярэдняй школы Крупскага раёна. 16 удзельнікаў трэнінгу атрымалі веды з вобласці прафарыентацыі ў форме гульні па матывах ВКЛ у XV стагоддзі, візуалізацыі сваёй мары праз 10 гадоў, уласнага выбару сваёй будучыні.
Эканамічную бізнес-гульню Flixa правялі ў Igrow у межах праекта YES!
10 снежня ў рамках праекта YES! трэнеры прайшлі навучанне па вядзенні эканамічнай бізнес-гульні Flixa. Дзякуючы ёй маладыя людзі - удзельнікі праекта змогуць засвоіць прынцыпы функцыянавання рынку нерухомасці і рынку акцый; прынцыпы функцыянавання бізнесу, атрымання даходу з яго.
Апошні трэнінг навучання камп'ютарнай граматнасці прайшоў у Магілёве
Дзякуючы цудоўнай арганізацыі спецыяліста па сацыяльнай рабоце Карытас Магілёў Ірыны Дзедуш ў наборы мэтавай аўдыторыі, а таксама гасціннасці пробашча парафіі Св. Анонія ў Магілёве айца Ежы Вежхоўскага, парафіяне і жыхары горада ва ўзросце 55-68 год змаглі прыняць ўдзел ў трэнінгу.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.