Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

11 снежня ў рамках рэалізацыі праекта YES!* прайшло адукацыйнае мерапрыемства ў форме трэнінгу для навучэнцаў Коласаўскай сярэдняй школы Крупскага раёна. 16 удзельнікаў трэнінгу атрымалі веды з вобласці прафарыентацыі ў форме гульні па матывах ВКЛ у XV стагоддзі, візуалізацыі сваёй мары праз 10 гадоў, уласнага выбару сваёй будучыні.

Юнакі пазнаёміліся з асновамі вядзення бізнесу, структуры арганізацыі і атрымалі шмат іншай карыснай інфармацыі.
Трэнерам выступіла Валерыя Амялюсік. Запланаваныя наступныя сустрэчы, моладзь узброена інфармацыяй для роздуму і пошуку адказу на пытанне аб сваёй будучыні 🤔.
* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы