ДАВАЙЦЕ ЗНАЁМІЦЦА. Гісторыя 7. “КТО ЗНАЕТ, КЕМ Я СТАНУ, КОГДА УЙДУ НА ПЕНСИЮ?”
Дарагія сябры, працягваем нашую рубрыку і прапануем вашай увазе сёння інтэрв'ю з Людмілай Гур (менеджэрам праекта YES! у Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі), з якога вы даведаецеся, што матывуе яе і іншых людзей ўдзельнічаць у праекце, дапамагае ў працаўладкаванні маладых людзей, а таксама знойдзеце адказ на пытанне, ці ёсць патэнцыал для развіцця малога і сярэдняга бізнеса і прадпрымальніцтва ў невялікіх гарадах Беларусі.
Спасылка на інтэрв'ю тут: https://telegra.ph/Lyudmila-Gur-Kto-znaet-kem-ya-stan..
Трэнінг MEAL прайшоў у Ляскоўцы
14 верасня 2021 года ў Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы наш партнёр з Карытас Лінц (Аўстрыя) Зігрыд Шпіндльбек правяла з супрацоўнікамі Карытас Беларусь трэнінг MEAL (маніторынг, ацэнка, падсправаздачнасць і навучанне).
У Гомелі адкрыўся Інтэгратыўны адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр
10 верасня 2021 г.адбылося ўрачыстае адкрыццё Інтэгратыўнага адукацыйна-тэрапеўтычнага цэнтра ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў, створанага па праекце ДКМ "Карытас-Міласэрнасць" Гомель.
ДЗЯКУЕМ ПІЛІГРЫМАМ ТРАКЕЛЬСКАГА ФЭСТУ
Карытас Беларусь сардэчна дзякуе ўсім пілігрымам Тракельскага фэсту, якія 10-11 ліпеня 2021 года далучыліся да аднаўлення Будслаўскай базылікі праз набыццё рэліквій-сувеніраў з Будслава. Сабраныя сродкі ў бліжэйшы час будуць перададзены ў Будслаў.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.