Пасля нядзельнай Імшы дзеці сабраліся, каб паразмаўляць пра надыходзячае свята і дэкараваць фанерныя фігуркі анёлкаў. У ходзе заняткаў удзельнікі расказвалі аб тым, што яны любяць, а што – не. Казалі, што іх радуе, а што засмучае, аб чым яны мараць. Працэс дэкарыравання фанерных фігурак праходзіў вельмі весела і лёгка. У выніку фігуркі анёлкаў атрымаліся разнастайнымі і вельмі прыгожымі.
Для дарослых стала нечаканасцю, што дзеці выкарыстоўвалі розныя фарбы і ні ў каго не было анёлка белага колеру. Але дзеці ўяўляюць анёлаў такімі.
Наступная Творчая майстэрня пройдзе ў парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Бягомлі.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.