У хуткім часе Карытас Беларусь сумесна з Caritas Internationalis распачынае праект “Адказ на пандэмію Covid-19 у Беларусі” для дапамогі найбольш уразлівым групам насельніцтва, якія пацярпелі ад кавіду ў Беларусі, каб дапамагчы стрымаць далейшае распаўсюджванне вірусу і задаволіць асноўныя патрэбы людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы.
Мэтавай групай праекта з’яўляюцца бяздомныя, адзінокія пажылыя людзі і інваліды, а таксама тыя, хто пражывае ў дамах састарэлых і псіханеўралагічных інтэрнатах.