16 чэрвеня 2021 года ў офісе Нацыянальнага Карытас прайшло чарговае паседжанне Рады Карытас, на якім прысутныя пазнаёміліся з новапрызначаным дырэктарам Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі айцом Анатолем Ярошка, а таксама з новым кіраўніком праекта YES! - Нонай Шэраметавай.
Спачатку ўдзельнікі абмеркавалі сумесныя праекты, а потым раздзяліліся для працы ў дзвюх секцыях.
На Радзе Дырэктараў была прынята кароткая справаздача аб дзейнасці Нацыянальнага Карытас адносна сумесных праектаў, вырашаны тэхнічныя пытанні па выданні Календара Карытас-2022 і абмеркаваны планы ўдзелу ў Будслаўскім фэсце.
У той жа час каардынатары праекта YES! разам з новапрызначаным кіраўніком праекта распрацоўвалі агульную канцэпцыю правядзення трэнінгаў, уносілі прапановы па папярэдняй дыягностыцы мэтавай групы, абмяркоўвалі працоўныя пытанні.