Блог

"Аборт - не толькі забойства, але і незагойная рана для жанчыны"- уплыў кантрацэпцыі на грамадства і Касцёл

Згодна з традыцыйным тлумачэннем гісторыі Анана з 38 раздзела Кнігі Быцця, кантрацэпцыя заўсёды асуджалася Каталіцкім Касцёлам як грэх, якому няма апраўдання. Гэты падыход падтрымліваецца і ў Новым Запавеце (Гал 5,19-20; Адкр 9,21), а таксама ў Дзідахэ (5,1-2). Выкарыстанне кантрацэпцыі ў заходнім грамадстве не было масавай з’явай да канца ХIХ стагоддзя.

Кантрацэпцыю Касцёл разумее як ненатуральныя (бар'ерныя, хімічныя, фармакалагічныя ды інш.) метады пазбягання зачацця.

Падрабязней...

Нябедна жыць нашай сям'і дапамагае...міласціна

Раім прачытаць сведчанне сям’і практыкуючых каталікоў. Гэтую гісторыю яны распавялі “Камсамолцы” ў конкурсе для чытачоў, якія пішуць, колькі трацяць на дзяцей.

Не дзеля мільёна пішам, ён нам не трэба. Проста, неяк заявіць хочацца, што ёсць іншае жыццё, не замешанае на грошах. І ў нашай гісторыі амаль не будзе лічбаў. Не, мы нічога не хаваем, проста мы рэальна не лічым грошы! Не таму што іх шмат ці мала. Ну добра, зараз паглядзім. Такім чынам, да зарплаты, а гэта праз два тыдні, на руках у нас крыху больш за два мільёны. Але ўжо заўтра іх можа не быць, а можа быць у два разы больш. Грошы да нас прыходзяць і сыходзяць без нашага кантролю.

Падрабязней...

Аб міласэрнасці ў стаўленні да бліжняга

Няма нічога больш цудоўнага, чым міласэрнасць. І хоць сутнасцю дасканаласці з’яўляецца любоў Бога, яна была б немагчымай без любові да бліжняга, і менавіта таму апостал Ян назваў ашуканцам таго, хто кажа, што любіць Бога, але не праяўляе міласэрнасці да бліжняга.

Міласэрнасць з’яўляецца сувяззю братэрства паміж народамі, чуйнай маці, якая ратуе ўсіх, хто пакутуе. Яна з’яўляецца вобразам Божага провіду, таму што бачыць і рэагуе на патрэбы кожнага; але ў першую чаргу яна з’яўляецца адлюстраваннем Божай міласэрнасці, як сказаў Збаўца: "Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6:36). Мы павінны разумець, што выражэнне міласэрнасці з’яўляецца не толькі пажаданым, але належыць да строгіх абавязкаў кожнага хрысціяніна.

Падрабязней...

59 фраз, якія трэба казаць дзіцяці

Вам нялёгка бывае знайсці кантакт з дзіцем? Казаць яму добрыя і бадзёрыя словы? Здараецца, што акрамя «Малайчына, добра» цяжка бывае дадаць нешта яшчэ? Якія ж словы трэба абавязкова казаць вашаму дзіцяці?

Псіхолагі склалі спіс фраз, якія можна і трэба казаць не толькі маленькім дзецям, але абавязкова школьнікам і падлеткам. Гэта не хвалебныя фразы. Гэта фразы, якія дапамагаюць дзіцяці адчуць падтрымку і веру ў яго, даюць яму адчуць, што вы яго любіце, разумееце, прымаеце. Што побач з ім Вам утульна. Што з ім усё ў добра.

Падрабязней...

Аддаваць не толькі залішняе, але і неабходнае - вось справа міласэрнасці

Пра тое, як і навошта даваць міласціну, разважаем, чытаючы ўрывак з кнігі «У адносінах з Богам. Малітоўныя разважанні на кожны дзень» Іспанскага каталіцкага святара і багаслова Франсіска Карвахала.

Падрабязней...

Сіла волі і сям'і. Урокі жыцця першай беларускай фотамадэлі з ДЦП

Гісторыя гэтай дзяўчыны неверагодна прыгожая і складаная адначасова. Яе сіла волі і жаданне рэалізаваць сябе, нават пры пэўных абставінах, прымушае задумацца любога, нават абсалютна здаровага чалавека. Кожную першую сераду кастрычніка ў свеце ўспамінаецца дзень людзей з дзіцячым цэрэбральным паралічом, менавіта таму мы прапануем вам перадрук  гэтага інтэрв'ю.

Падрабязней...

“Служэнне бліжняму – заданне для кожнага хрысціяніна”: інтэрв’ю з Інай Вайцяховіч, дырэктарам парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім

Як развіваюцца парафіяльныя “Карытас”? Ад каго паходзіць ініцыятыва? Наколькі важная праца валанцёраў і чаму цэнтралізаванае развіццё валанцёрскага руху вельмі актуальна на сённяшні дзень у нашай краіне?
На гэтыя пытанні шукаем адказы разам з дырэктарам парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Інай Вайцяховіч.

Падрабязней...

“Не навука, але любоў мяняе свет”: гісторыя святога ўрача Джузэпэ Маскацці

Пра святога, аб якім пойдзе гаворка сёння ў нашай рубрыцы, Ян Павел ІІ падчас кананізацыі сказаў так: “Джузэпэ Маскацці з’яўляецца канкрэтным увасабленнем хрысціянскага ідэалу свецкага чалавека.”
Кім быў гэты святы? Як пражыў сваё зямное жыццё і чаму стаўся прыкладам для свецкіх хрысціян, а асабліва для медыкаў?

Падрабязней...

Сацыяльныя энцыклікі ХХ стагоддзя: коратка і схематычна. („Quadragesimo anno”)

Выраз сацыяльнае вучэнне паходзіць ад Пія ХІ і азначае дактрынальны “корпус”, што ахоплівае значныя для грамадства тэмы. 

Падрабязней...

“Сапраўдны дом для інвалідаў”: клуб пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі для людзей з абмежаваннямі

Пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі  клуб “Бэтэль” для інвалідаў пачаў сваё існаванне амаль 10 год таму.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы