Вам нялёгка бывае знайсці кантакт з дзіцем? Казаць яму добрыя і бадзёрыя словы? Здараецца, што акрамя «Малайчына, добра» цяжка бывае дадаць нешта яшчэ? Якія ж словы трэба абавязкова казаць вашаму дзіцяці?
Псіхолагі склалі спіс фраз, якія можна і трэба казаць не толькі маленькім дзецям, але абавязкова школьнікам і падлеткам. Гэта не хвалебныя фразы. Гэта фразы, якія дапамагаюць дзіцяці адчуць падтрымку і веру ў яго, даюць яму адчуць, што вы яго любіце, разумееце, прымаеце. Што побач з ім Вам утульна. Што з ім усё ў добра.
Гэта фразы, якія натхняюць і падтрымліваюць дзіця. Ужывайце іх у штодзённых зносінах з ім. Гэта дапаможа Вам пабудаваць больш гарманічныя адносіны з дзіцем.
Апішыце, што вы бачыце:
1. Вось гэта да! Пакой такі чысты!
2. Ух ты! Ложак засланы!
3. Вось гэта да! Кнігі роўна ляжаць на паліцы!
4. Я бачу, табе вельмі падабаецца маляваць.
5. Якія яркія фарбы ты выкарыстоўваеш!
6. Я бачу, што ты вельмі пастараўся!
7. Я бачу, ты сам абраў сабе вопратку!
8. Я бачу, як акуратна ты склаў сваю піжамку.
9. Я бачу, што ты сам прыбраў са стала!
Апішыце, што вы адчуваеце:
1. Мне так прыемна заходзіць у такі чысты пакой.
2. Я вельмі люблю займацца і гуляць з табой.
3. Калі гляджу на яркія шарыкі на тваім малюнку, мне так радасна.
4. Я так рада, калі ты дома.
5. Я адчуваю, што мы з табой як адна каманда.
6. Мне вельмі прыемна, калі ты так кажаш.
7.Я такая шчаслівая, што ты ў нас ёсць.
8. Мне вельмі прыемна, калі ты мне дапамагаеш.
Пакажыце веру ў дзіця:
1.Я табе давяраю.
2. Я ў цябе веру.
3. Я паважаю тваё рашэнне.
4. Гэта няпроста, але ў цябе абавязкова атрымаецца.
5. У цябе ўсё атрымліваецца, калі ты толькі захочаш.
6. Ты усё правільна робіш.
7. Ты ўсё правільна разумееш.
8. Як у цябе гэта атрымалася?
9. Навучы мяне, як гэта ў цябе атрымліваецца.
10. Ты робіш гэта лепш чым я.
11. У цябе атрымліваецца гэта лепш чым у мяне.
Падзякуйце за час, праведзены разам :
1.Я вельмі цаню час, які мы з табою праводзім разам.
2. Я з нецярпеннем чакаю, калі мы зможам зноў пагуляць заўтра.
3. З табой вельмі цікава.
4. Мне вельмі спадабалася, як мы пагулялі.
5. Я рада, калі ты дома.
6. З табой вельмі цікава і прыемна гуляць.
Звярніце ўвагу на намаганні і высілак
1. Як ты стараешся!
2. Я бачу, ты вельмі шмат працы ўклаў у гэта.
3. Я бачу, як моцна ты стараўся.
4. Ты так папрацаваў над гэтым, і вось, як ладна!
5. Атрымліваецца вельмі выдатна.
6. Магу ўявіць, колькі часу на гэта сышло!
7. Уяўляю, як доўга ты стараўся, каб гэта атрымалася!
8. Колькі ж давялося выдумляць, каб такое атрымалася!
9. Твае працы прывялі да добрага выніку!
Дзякуйце за дапамогу
1. Дзякуй табе вялікае за тое, што ты ... (за канкрэтную справу).
2. Дзякуй за тое, што ты зрабіў.
3. Дзякуй вялікі за тваю дапамогу.
4. Дзякуй за тваё разуменне.
5.Гэта вельмі вялікая дапамога для мяне, дзякуй.
6.Ты мне так добра дапамагаеш!
7. Дзякуючы табе я ўсё скончыла хутчэй.
8. Дзякуючы табе ў нас цяпер так чыста.
9. Дзякуючы табе рэчы зараз не раскіданыя па падлозе.
Дапамагайце дзіцяці самому ацаніць свой вынік
1. Што ты сам думаеш пра гэта?
2. Уяўляю, як табе самому прыемна!
3. Што табе тут самому больш за ўсё падабаецца?
4. А як ты сам думаеш?
5. А як ты сам лічаш?
6. А як табе самому здаецца?
7. А табе самому як бы хацелася?
Кацярына Кес (Буслова), дзіцячы і сямейны псіхолаг ipsyholog.ru
Па матэрыялах katolik-gomel.by