Выраз сацыяльнае вучэнне паходзіць ад Пія ХІ і азначае дактрынальны “корпус”, што ахоплівае значныя для грамадства тэмы. 

Гэтае вучэнне, пачынаючы ад энцыклікі  “Rerum novarum” Льва ХІІІ, развівалася ў Касцёле разам з вучэннем біскупаў, якія ўтваралі з ім еднасць.
Прапануем у сціслай форме у бліжэйшых праграмах пазнаёміцца з сацыяльнымі энцыклікамі Каталіцкага Касцёла, якія паўсталі за апошняе стагоддзе. А канкрэтным сацыяльным пытанням і адказам  будуць прысвечаны нашыя далейшыя разважанні.

Пасля „Rerum Novarum” нуступны сацыяльны дакумент Каталіцкага  Касцёла выйшаў 15 мая 1931 года пад назвай „Quadragesimo anno”, аўтрам якога быў Папа Пій ХІ ( у саракавую гадавіну “Rerum Novarum”)


Гістарычны кантэкст

•    цяжкі эканамічны крызіс 1929 года.
•    Індустрыялізацыі і пашырэнне ўплыву фінансавых груп як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.
•    Пасляваенны час, калі ў Еўропе ўмацоўваліся таталітарныя рэжымы
•    Узмацненне класавай барацьбы
              

                              Аб чым?


Энцыкліка ўказвае на парушэнне свабоды аб’яднанняў і падкрэслівае прынцып салідарнасці і супрацоўніцтва для пераадолення грамадскіх канфліктаў. Адносіны паміж капіталам і працай павінны разгортвацца пад знакам супрацоўніцтва. Заработная плата павінна адпавядаць не толькі патрэбам самаго работніка, але і яго сям’і.

Пій ХІ таксама нагадвае пра прынцып субсідыярнасці ( гэты прынцып стане пастянным элементам сацыяльнага вучэння). Згодна з гэтым прынцыпам усе больш развітыя супольнасці павінны аказваць дапамогу (“subsidium”) менш развітым – гэта значыць падтрымліваць іх, умацоўваць і развіваць.

Энцыкліка адхіляе лібералізм, які ўсведамляецца як неабмежаваная канкурэнцыя эканамічных сіл, але па-новаму пацвярджаецца каштоўнасць прыватнай уласнасці, спасылаючыся на яе сацыяльную функцыю.

У пасляваенным грамадстве Папа вельмі добра адчуваў неабходнасць адбудовы, пачынаючы ад эканамічных асноў і заканчваючы клопатам пра лепшыя веды, больш дакладнае тлумачэнне і неадкладнае выкарыстанне маральнага закону, які рэгулюе адносіны між людзьмі.

Папа указвае на неабходнасць пераадолець канфлікт класаў і стварыць новы сацыяльны парадак, заснаваны на справядлівасці і міласэрнасці

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы