“Карытас” аб’ядноўвае розныя ўстановы Рэспублікі Беларусь на карысць прыёмных сямей
20 лістапада адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Прыёмная сям’я: вопыт, праблемы і перспектывы”. У гэты дзень дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” аб’яднала ўсіх спецыялістаў па гэтай праблеме: у мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій, розных ведамств і міністэрств, самі ўсынавіцелі і міжнародныя госці з Украіны, Малдовы і Аўстрыі.






